8 траўня 2024, Серада, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Navi трыумфальна праспявалі ў Кіеве па-беларуску хіт Джамалы «1944»

21
Navi трыумфальна праспявалі ў Кіеве па-беларуску хіт Джамалы «1944»

Старшыня журы Канстанцін Меладзэ заявіў, што будзе ў траўні галасаваць за беларусаў.

Пераможца беларускага адбору на «Еўравізіі-2017» Navi выступіў учора ва ўкраінскай сталіцы падчас першага паўфіналу адбору на конкурс, паведамляе nn.by.

Navi праспявалі сваю песню, гледачы віталі яе «Жыве Беларусь!». Затым Navi паведамілі, што часткова перавялі на беларускую мову хіт «1944», з якім Джамала перамагла на «Еўравізіі» ў мінулым годзе.

Navi выканалі песню па-беларуску, а Джамала, якая была ў журы, праслязілася і горача падзякавала беларусам. Заля вітала беларусаў авацыямі.

Старшыня журы Канстанцін Меладзэ заявіў, што будзе ў траўні галасаваць за беларусаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках