6 траўня 2024, панядзелак, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканкамы прыдумалі новую прымусовую даніну з медработнікаў

90
Выканкамы прыдумалі новую прымусовую даніну з медработнікаў
ФОТА: MINSKNEWS.BY

Медыкі павінны фінансаваць дзейнасць Чырвонага Крыжа ў Беларусі.

Даручэннем аблвыканкамаў лекараў цэлы квартал прымушаюць аддаваць 1% ад заробку на патрэбы Чырвонага Крыжа

У рэдакцыю «Нашай Нівы» патрапіла даручэнне аднаго з аблвыканкамаў краіны, адрасаванае ўстановам аховы здароўя.

У ім гаворыцца, што за сродкі гэтай вобласці (але такія даручэнні выдаюцца паўсюль, таму мы вырашылі не раскрываць нашы крыніцы) Чырвоны Крыж летась ахапіў рознымі відамі дапамогі блізу 2800 чалавек з ліку малазабяспечаных, інвалідаў, хворых і гд.

Зыходзячы з гэтага, абласное ўпраўленне аховы здароўя «просіць» арганізаваць ва ўсіх профільных установах збор сродкаў сумаю 1% ад заробку з усіх 100% супрацоўнікаў на падтрымку Чырвонага Крыжа.

Вядома, што аб выніках збору сродкаў кожная бальніца або паліклініка павінна даць справаздачу.

Яно нібыта правільна — талакой дапамагаць слабым і неабароненым. Але чаму з-пад палкі? Як вынікае са статута арганізацыі, Чырвоны Крыж жыве толькі за добраахвотныя ўзносы сябраў і гранты.

«У пастанове напісана «просім», увага. Калі не прасіць, то ніхто нічога не дасць. Такім чынам просяць калег актывізавацца, успомніць пра Чырвоны Крыж. Бо гэта медыцынская тэма, усё роўна, хоць яны і займаюцца грамадскай дзейнасцю, а не лячэбнай. Пішацца ліст з напамінам паважаным калегам зрабіць унёскі. Усе 100% не ахвяруюць ніколі, гэта па жаданні. Гэтак жа, як і прафсаюзы ў іншых сферах», — пракаментавалі дакумент у кіраванні аховы здароўя Менаблвыканкама.

У самым Чырвоным Крыжы сказалі, што дзяржава часам садзейнічае іх дзейнасці, але «сілком нічога не робіцца».

«Гэта толькі прапануецца зрабіць унёскі. Калі дзяржава нам у гэтым выпадку акажа дапамогу, то нічога дрэннага ў гэтым няма», — сказаў першы намеснік генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Віктар Калбанаў.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках