23 снежня 2024, панядзелак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава байкатуюць падатак на «дармаедства»

126
Беларусы масава байкатуюць падатак на «дармаедства»

Спроба залезці ў кішэню да грамадзян скончылася правалам.

Падаткавікі накіравалі блізу 470 тысяч паведамленняў на выплату збору на дармаедства.

Пры гэтым аплаціў збор прыкладна кожны дзесяты — 44,5 тысячы чалавек. Паводле звестак на 7 лютага, дармаеды папоўнілі бюджэт на 13,4 мільёна рублёў, паведамляецца на сайце МПЗ.

У падатковай інспекцыі нагадалі, што выплаціць збор трэба да 20 лютага. Тыя, хто лічыць, што трапіў у дармаеды праз памылку, могуць «падаць у падатковы орган дакументы і (або) тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку выплаты збору».

Нагадаем, улады павінны былі накіраваць «лісты шчасця» да 20 студзеня.

Акрамя таго, тыя, хто атрымаў паведамленне на выплату падатку на дармаедства, могуць звярнуцца ў мясцовы «савет дэпутатаў» або выканкам з заявай на вызваленне ад выплаты збору за 2015 год праз цяжкую жыццёвую сітуацыю, удакладнілі ў МПЗ.

— Пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй разумеюцца аб'ектыўныя акалічнасці (сукупнасць акалічнасцяў), што не залежаць ад грамадзяніна, якія ён не можа пераадолець за кошт наяўных магчымасцяў, — растлумачылі ў падатковай.

Раней улады прагназавалі, што пад дзеянне дэкрэта аб дармаедстве могуць трапіць блізу 400 тысяч беларусаў.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках