4 траўня 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч сустрэўся з паслом Брытаніі і часовым павераным ЗША ў Беларусі

31
Мікалай Статкевіч сустрэўся з паслом Брытаніі і часовым павераным ЗША ў Беларусі
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу запрасіў дыпламатаў на акцыю 25 сакавіка ў Менску.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч сустрэўся з паслом Вялікабрытаніі і часовым павераным ЗША ў Беларусі на іх запрашэнне, паведамляе «Радыё Свабода».

Дэталі сустрэчы з амбасадарамі Мікалай Статкевіч не можа раскрываць, але кажа, што распавёў пра акцыю, запланаваную на 25 сакавіка, і пра намер зрабіць усё, каб пратэст быў мірным і негвалтоўным. Статкевіч запрасіў прадстаўнікоў пасольстваў назіраць за акцыяй.

«Я ўважаю гэта важным з двух прычын, - распавёў Мікалай Статкевіч журналістам. - Беларускае грамадства апынулася ў такой сітуацыі, што яго пратэст нарастае, а яго пачынаюць душыць рознымі брутальнымі метадамі. Зразумела, што мы не сам-насам з беларускім рэжымам, на нашым баку сімпатыі міжнароднай супольнасці.

А рэжым павінен ведаць, што за ім назіраюць, што ён не будзе рабіць тут што заўгодна беспакарана, без наступстваў у стасунках з дэмакратычнымі краінамі».

Статкевіч абураны учарашнімі гвалтоўнымі затрыманнямі: нягледзячы на тое, што акцыя ў Менску была дазволенай і прайшла цалкам па ўзгодненым маршруце, былі затрыманыя 35-40 чалавек. Затрыманні былі таксама ў Магілёве і Горадні.

«Нягледзячы на тое, што акцыя праходзіла цалкам у межах жаданняў уладаў, яны ўчынілі брутальныя затрыманні маладых людзей, - кажа Статкевіч. - Яны б'юць нашых дзяцей! Калі мы будзем гэта трываць, то што мы за людзі? Нават жывёлы абараняюць свой маладняк».

Мікалай Статкевіч паўтарыў заклік выходзіць на акцыю на Дзень Волі ў Менску, бо «такое цярпець нельга».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках