26 красавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нас ёсць план перамогі

112
У нас ёсць план перамогі
Фота: «Радыё Свабода»

Мікалай Статкевіч удакладняе план дзеянняў на Дзень Волі: 25 сакавіка - Менск, 26 - рэгіёны.

«У нас ёсць план перамогі», - напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч у «Фэйсбуку».

Беларусы хочуць пераменаў. Патрабаванні народа да ўлады былі прынятыя 17 лютага на Маршы абураных беларусаў у Менску. Марш стаў сігналам для масавых пратэстаў ва ўсёй краіне. Уладзе дадзены гэты месяц на скасаванне дэкрэту аб «дармаедах», спыненне рабавання народа і вяртання яму права мяняць уладу на сумленных выбарах.

Улада пакуль не ідзе насустрач волі народа, адмаўляецца ад перамоваў з яго прадстаўнікамі, абранымі 17 лютага. Таму 25 сакавіка ў Дзень Волі ў Менску адбудзецца дэманстрацыя і народны сход. На ім мы разам вырашым, што рабіць, каб вярнуць незаконна скрадзенае ў нас права нармальна жыць у нармальнай краіне.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс, які падрыхтаваў і пачаў пратэст у сталіцы, вітае мітынгі і маршы ў рэгіёнах. Мы хацелі б, каб падчас іх народ паказаў сваю волю да пераменаў і вылучыў лідараў, здольных абараніць яго інтарэсы.

Калі мы сапраўды хочам дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў, нам трэба дзейнічаць узгоднена і паводле аднаго плану. Ён у БНК ёсць і мы працуем па ім. Але нам патрэбна дапамога ўсёй Беларусі, каб прымусіць уладу выканаць патрабаванні народа.

25 сакавіка ў суботу ў сярэдзіне дня прыхільнікі пераменаў збяруцца на марш у Менску. Мы заклікаем людзей з іншых рэгіёнаў прыехаць і далучыцца да нас. Бо толькі ў сталіцы можна прымусіць уладу саступіць народу. 25 сакавіка на народным сходзе разам мы наважым, як гэта зрабіць.

Магчыма, народ прыме пастанову аб працяглым пратэсце. Таму зараз мы заклікаем людзей у рэгіёнах сабрацца ў нядзелю 26 сакавіка а 12.00 на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў, каб далучыцца да пратэсту ў Менску і не дазволіць уладзе манеўраваць сіламі.

Прыклад Менска і энэргія сталічнага маршу, якую прынясуць людзі, якія вярнуліся з яго ў свае гарады, дапамогуць рэгіёнам годна выказаць сваю волю да пераменаў.

Давайце працаваць разам і не дазваляць «перабіць» наш план перамогі.

Нам трэба вырашыць праблему, якая цягне на дно ўсю краіну, і не дапусціць пры гэтым гвалт. Каб зрабіць гэта, трэба дзейнічаць разам, цвёрда і ўзгоднена.

Баста!

Уладу - народу!»

Нагадаем, што 17 лютага ў Менску прайшоў шматтысячны Марш абураных беларусаў. На ім былі сфармуляваныя патрабаванні да ўлады, адказ на якія беларусы запатрабуюць на Дні Волі 25 сакавіка ў Менску.

19 лютага акцыі пратэсту прайшлі ў абласных цэнтрах Беларусі. Найбольш масавым быў Марш у Гомелі, на які выйшлі некалькі тысяч чалавек.

У нядзелю 26 лютага некалькі тысяч абураных беларусаў выйшлі на Маршы ў Віцебску і Бабруйску, па некалькі сотняў – у Баранавічах і Берасці.

Кантакты:

Менск: +375 29 6825737, +375 33 3332202, +375 33 3752202, bnk.minsk@gmail.com, скайп bnk.minsk, xxxxpixxxx.

Берасце: +375 33 6440721, +375 25 9643823, nataliapapkova88@gmail.com, vylivaha@gmail.com, скайп vylivaha.

Віцебск: +375 33 3273321, vkkpisatelll@gmail.com.

Гомель: +375 29 6520018, borisfen61@gmail.com.

Горадня: +375 29 5082082, s.n.veremeenko@gmail.com.

Магілёў: +375 29 6043457, novikyra@gmail.com.

Ворша: +375 29 7125755, +375 44 7028666, basilevs50@gmail.com.

Барысаў, Жодзіна: +375 17 7739421, bukas56@rambler.ru.

Светлагорск, Рэчыца: 375 29 7354800, syshibar11111@gmail.com.

Полацк, Наваполацк: +375 29 2191029, parchello@mail.ru.

Баранавічы: +375 29 6083747, asterra2610@gmail.com.

Слонім: +375 29 6153221, +375 25 6947606, marchik21@mail.ru, скайп marchik_21.

Мазыр, Калінкавічы: +375 33 6167755, krivickiyg@mail.ru.

Слуцк, Салігорск: +375 44 4505278, +375 29 5776447, viktar.malochka@gmail.com.

Маладзечна, Вілейка: +375 29 9874282, aleabr1@tut.by.

Бабруйск: +375 33 3181734, oze@tut.by.

Ліда: +375 29 6641228, midliner94@mail.ru.

Адрасы старонак у сацсетках:

https://vk.com/bnkbel - «Вконтакте»

https://ok.ru/bnkbel - «Одноклассники»

https://www.facebook.com/bnkbel - Facebook

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках