11 траўня 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы прапаноўвае ўвесці дадатковы падатак для працуючых беларусаў

244
Мінпрацы прапаноўвае ўвесці дадатковы падатак для працуючых беларусаў

«Страхоўку» ад беспрацоўя павінны будуць аплачваць у абавязковым парадку і работнікі, і наймальнікі.

Мінпрацы і сацабароны хоча ўвесці страхоўку ад беспрацоўя - абавязковы штомесячны ўнёсак, які будуць плаціць наймальнікі і работнікі.

У пачатку лютага прапановы былі перададзеныя ва ўрад, распавёў sb.by Алег Токун, начальнік управы палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Плануецца, што выплата страхавога ўнёску ад беспрацоўя будзе абавязковай. Але атрымліваць дапамогу можна будзе толькі ў тым выпадку, калі чалавек зарэгіструецца ў службе занятасці.

«Мы пралічылі, што штомесячны ўнёсак павінен складаць 0,5% ад фонду аплаты працы. Пры гэтым прапануем плаціць гэтую суму роўна - і наймальніку, і работніку. Гэта значыць, работнік замест 1% у ФСЗН павінен будзе плаціць 1,25%. Мне здаецца, што гэта неістотнае павелічэнне, улічваючы тое, што чалавек атрымлівае рэальную абарону ад беспрацоўя. І наймальнікі, думаю, таксама будуць не супраць, паколькі гэта здыме з іх пэўны груз сацыяльнай адказнасці за звольненых працаўнікоў», - сказаў Токун.

Напісаць каментар 244

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках