4 траўня 2024, Субота, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Энтузіясты маюць намер бараніць філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

7
Энтузіясты маюць намер бараніць філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

«Губернатар» вобласці наважыў зачыніць ўнікальны для Беларусі музей.

Губернатар Гомельскай вобласці Уладзімір Дворнік падчас «гарачай лініі» аблвыканкама паведаміў пра намеры зачыніць у Гомелі філіял «Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый ім. Ф. Г. Шклярава». Ініцыятыва зыходзіць ад адміністрацыі палаца-паркавага ансамбля.

«Сёння прысутнасць у палацава-паркавым ансамблі Веткаўскага, ну, гэта неяк не зусім правільна. Гэта Першае. Другое. Ветка, значыць. Мы сёння ўкладваем туды грошы, і я вось даслоўна на гэтым тыдні там быў і выказаў таксама меркаванне ўголас. Мы маем гэты маленькі музей. Экспанатаў шмат у Веткаўскім музеі, а музей маленькі і ніякі, а мы сёння тут філіял маем. А там стаіць былая раённая кампартыя. Вось я даў заданне. Прыеду ў наступны раз пагляджу асабіста. І мы там павінны зрабіць добрую экспазіцыю. Каб гэта быў музей дык музей», — сказаў кіраўнік вобласці падчас «гарачай лініі».

Журналісты «Сильных новостей» звязаліся з загадчыкам філіяла музея Пятром Цалком, каб ён пракаментаваў імавернае закрыццё.

– На гэты момант, філіял — гэта не проста музей, а пункт культурнай прасторы ў Гомелі. Гэта адзіны цэнтр у горадзе, дзе займаюцца папулярызацыяй і развіццём беларускай традыцыйнай культуры сур'ёзна, для людзей, а не «для галачкі». Пры гэтым гэта адбываецца не на сухіх лекцыях, а «жыўцом» — у нас ёсць гурткі традыцыйнага ткацтва, спеваў, танцаў. Мы пастаянна ствараем культурныя падзеі — праводзім традыцыйныя беларускія абрады, майстар-класы. У год да нас прыходзіць дзесяць тысяч чалавек. Нават сёння ў дажджлівае надвор'е да нас прыйшлі людзі, каб правесці «Гуканне вясны». Мы хочам бараніць музей не дзеля нашых пяці працоўных месцаў, а каб захаваць гэту ўнікальную культурную прастору для Гомеля. На жаль, на мясцовым узроўні змагацца за філіял ўжо не атрымаецца — наўрад ці хтосьці пойдзе супраць меркавання губернатара, але мы маем намер прыцягнуць да інцыдэнту самую шырокую ўвагу і паспрабаваць адбараніць наш філіял.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках