4 траўня 2024, Субота, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральніка «танкаў» другі год запар прызналі самым паспяховым бізнэсоўцам Беларусі

6
Стваральніка «танкаў» другі год запар прызналі самым паспяховым бізнэсоўцам Беларусі
ВІКТАР КІСЛЫ
ФОТА: READOK.INFO

У цэлым топ-200 айчынных бізнэсоўцаў абнавіўся прыкладна на чвэрць.

Другі год запар топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, які рыхтуецца выданнем «Ежедневник», узначальвае саўладальнік гульнявой імперыі Wargaming.net Віктар Кіслы.

Створаная 40-гадовым Віктарам Кіслым кампанія Wargaming.net уваходзіць у лік вядучых сусветных выдаўцоў шматкарыстальніцкіх онлайн-гульняў і, паводле розных ацэнак, каштуе ад 3 да 4 млрд даляраў.

Разам з асноўным уладальнікам Wargaming.net у топ-25 увайшлі ягоныя партнёры Іван Міхневіч і Мікалай Кацалапаў. Беларускую IT-індустрыю ў верхняй частцы рэйтынгу прэзентуюць таксама прэзідэнт EPAM Systems Аркадзь Добкін і заснавальнік фонду VP Capital Віктар Пракапеня.

Усяго ў топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі-2017 аўтары даследавання і экспэрты ўключылі блізу 40 прадстаўнікоў IT - сферы – як яе аўтсорсінгавага, так і прадуктовага напрамку. Прычым, прырост забяспечыла другое. Адной з самых гучных IT-угод мінулага года ў рэгіёне EMEA стала купля Facebook беларускага дадатку MSQRD. Распрацоўшчыкі прадукту Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар, якія сталі акцыянерамі і мэнэджарамі Facebook, і адразу ўвайшлі ў першую сотню рэйтынгу.

Акрамя IT-сектара топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі-2017 папоўніўся прадстаўнікамі фармацэўтычнай галіны і прыватнай вайсковай прамысловасці.

Іван Лагавы і Аляксей Сычоў з'яўляюцца ўдзельнікамі міжнародных праектаў, вяртаецца ў вытворчасць лекаў былы заснавальнік «Лекфарма» Уладзімір Адамовіч.

Рост вайсковай напружанасці ў свеце павялічыў цікавасць да распрацовак вайскова-прамысловых комплексаў, якія ствараліся прыватнымі распрацоўшчыкамі. Новыя кантракты і рост іх аб'ёмаў вядуць да павелічэння прыбыткаў і капіталізацыі бізнэсаў. У першую дзесятку ў рангу інвестара падняўся самы вядомы беларускі збройнік Уладзімір Пефціеў.

У цэлым топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі-2017 абнавіўся прыкладна на чвэрць.

У яго дэлегавалі сваіх новых прадстаўнікоў IT, фармацэўтыка, ВПК, некаторыя іншыя галіны.

Таксама аўтары пашырылі спіс за кошт уладальнікаў беларускіх пашпартоў. Самымі вядомымі з іх з'яўляюцца Аляксандр Луцэнка і Артур Гранц, пачыналі бізнэс у Беларусі, але потым перанеслі асноўную дзейнасць, адпаведна, у Расею і Украіну. У верхняй частцы спісу знаходзіцца Зміцер Лабяк – фігурант адной з самых гучных угод мінулага года. Многія экспэрты мяркуюць, што набыццё 20% акцый «Уралкалія» ён учыніў на карысць свайго аднакурсніка і экс-менчука Дзмітрыя Мазепіна. На запыт, які зрабіў «Ежедневник» у ОХК «Уралхім», быў атрыманы адказ, што Дзмітрый Мазепін не з'яўляецца і ніколі не быў грамадзянінам Беларусі.

Змены ў топ у значнай ступені сталі следствам развіцця эканамічнай сітуацыі на рынку Беларусі і рэгіёну. Многія бізнэсоўцы страцілі ва ўмовах крызісу свае актывы і перайшлі ў разрад банкрутаў і завінавачаных, многія знаходзяцца на грані гэтага. Крызісныя з'явы ў эканоміцы ў вядомай меры сталі прычынай некалькіх гучных крымінальных спраў, у якіх былі замешаныя некаторыя прадстаўнікі буйнога беларускага бізнэсу. З аднаго боку, справы былі абумоўлены авантурнымі спробамі бізнэсу захаваць у новых умовах ранейшыя ўзроўні даходаў і прыбыткаў, з другога – імкненнем уладаў знайсці новыя крыніцы папаўнення дзяржаўнай казны. Значныя сумы, выдаткаваныя гэтымі бізнэсоўцамі на тое, каб пазбегнуць пераследу, не маглі не адбіцца на іх пазіцыях у рэйтынгу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках