11 траўня 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктару акадэміі мастацтваў не падабаюцца менскія графіці

27
Рэктару акадэміі мастацтваў не падабаюцца менскія графіці
ФОТА: TUT.BY

З ягоных слоў, графіці не адпавядаюць ментальнасці насельніцтва.

Агенцтва «Мінск-Навіны» апублікавала вялікае інтэрв'ю з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаілам Баразной. У ім ён распавёў у тым ліку аб сваім дачыненні да графіці, якіх у апошнія гады ў сталіцы з'яўляецца ўсё больш.

Рэктару задалі пытанне, ці падабаюцца яму графіці, якімі расквітнеў Менск.

«Не падабаюцца. І не толькі таму, што мне хочацца прасоўваць сваіх мастакоў і школу манументальнага мастацтва Беларусі, адну з самых найлепшых у Еўропе на сёння», — сказаў Баразна.

З ягоных слоў, проста можна было б зрабіць тое, што адпавядала б ментальнасці насельніцтва.

ФОТА: TUT.BY/ДЗМІТРЫЙ БРУШКО

«Усе мы супраць шэрых фарбаў і смутку, але трэба сто разоў падумаць, паглядзець, ці не руйнуе вы сваім графіці культурны ландшафт, ці не шкодзіць гэта душэўнаму стану грамадзян», — дадаў рэктар.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках