11 траўня 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі школьнік знайшоў памылку ў звестках NASA аб МКС

5
Брытанскі школьнік знайшоў памылку ў звестках NASA аб МКС

Школьнік Майлз Саламан звярнуў увагу настаўніка на памылку, а затым яны разам паведамілі пра яе ў NASA.

17-гадовы падлетак з Шэфілда звярнуў увагу навукоўцаў на памылкі ў звестках, запісаных на Міжнароднай касмічнай станцыі.

Дэтэктары ўплыву касмічнай радыяцыі на арганізм чалавека паказалі адмоўнае значэнне энэргіі, чаго проста не магло быць, паведамляе firstsocial.info спасылкай на Science Alert .

Падчас знаходжання брытанскага астранаўта Тыма Піка на станцыі дэтэктары запісвалі ўзроўні выпраменьвання на МКС. Калі нічога не трапляла ў дэтэктар, запісвалася адмоўнае значэнне гэтага паказчыка, а не нулявое, як варта было б.

Школьнік на імя Майлз Саламан звярнуў увагу настаўніка на гэтую хібу, а затым яны разам паведамілі пра памылку ў NASA. Выявілася, што на гэтую хібу ніхто не звяртаў увагі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках