3 траўня 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Графіці на «сцяне Шчоткінай» пратрымалася паўдня

9
Графіці на «сцяне Шчоткінай» пратрымалася паўдня
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Камунальнікі зафарбавалі выслоўе Марціна Лютэра Кінга.

Блізу 13 гадзін 24 сакавіка супрацоўніца ЖЭСа знішчыла графіці на вядомай «сцяне Шчоткінай». Фраза Марціна Лютэра Кінга «Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Нямеччыне, было законным» праіснавала ўсяго паўдня, паведамляе «Еўрарадыё».

«Сцяна Шчоткінай» — бадай, самая вядомая сцяна ў Менску апошнім часам. На ёй перыядычна з'яўляюцца сацыяльныя графіці, якія старанна знішчаюць работнікі ЖЭС.

Напрыклад, менчукі ўжо пазнаёміліся з партрэтам экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай (з подпісам «Гэта я аўтарка падатку на беспрацоўных»), надпісам «Вы самі ўсё разумееце» і партрэтам экс-прэм'ера Міхаіла Мясніковіча.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках