21 верасня 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Антон Трафімовіч: Праваахоўнікі мелі адпрацаваны сцэнар

12
Журналіст Антон Трафімовіч: Праваахоўнікі мелі адпрацаваны сцэнар
ФОТА: REUTERS

Журналіст «Радыё Свабода» распавёў, што ён убачыў на свае вочы на вуліцах Менска.

- Пачнем вядома ж з 14.00, з Акадэміі Навук, што ж там адбывалася?

- Сапраўды, усё пачыналася на Акадэміі Навук, а 14.00 там сабралася блізу 100 журналістаў, нікога не прапускалі з боку парку Чалюскінцаў і з боку Якуба Коласа. Правяралі журналісцкія пасведчанні, некаторым выпадала праткнуцца праз кардон, аднак калі ОМОН бачыў, што нехта стаіць без журналісцкай акрэдытацыі, то яго адразу затрымлівалі і кідалі ў «аўтазак». Людзей, якія спрабавалі пранесці нейкую сімволіку, плакаты, адразу ж затрымлівалі, на маіх вачах жанчына спрабавала дастаць плакат, яго парвалі, а яе адразу ж пад рукі вывелі. Потым з'явілася інфармацыя, што людзі збіраюцца на плошчы Якуба Коласа. Дзесьці паміж 14.30 і 15.00 пад'ехалі машыны, з іх пачаў выходзіць ОМОН. Калі пачаў пад'язджаць ОМОН, людзі перабягалі з адной часткі вуліцы на іншую.

- Ці выпала Вам убачыць нейкіх палітычных лідараў, грамадзянскіх актывістаў? Хто-небудзь здалеў прыйсці?

- Паступалі паведамленні пра затрыманні. Па праспекце ішло звычайнае святочнае шэсце, затым пачала з'язджацца тэхніка. Людзі сталі ўздоўж праспекта, крычалі: «Ганьба!». Здавалася, што ўсе з'ехалі, потым перад намі спыніўся «аўтазак», з яго выйшлі міліцыянты з дубінкамі і пачалі хапаць усіх, каго маглі схапіць. Літаральна праз хвіліну яны з'ехалі.

Было відавочна, што праваахоўнікі мелі адпрацаваны сцэнар, былі задзейнічаныя розныя службы, мноства тэхнікі, - распавёў Антон Трафімовіч.

Cайт Charter97.org вёў онлайн-трансляцыю з акцыі ў Менску.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках