3 траўня 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Сапрыкін: Працэс пайшоў, яго не спыніць

5
Аляксей Сапрыкін: Працэс пайшоў, яго не спыніць
АЛЯКСЕЙ САПРЫКІН
ФОТА: FACEBOOK.COM

Усімі сваімі дзеяннямі ўлады яшчэ больш настройваюць людзей супраць сябе.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў актор і дзеяч Арт Сядзібы Аляксей Сапрыкін.

«Няма столькі брыдкіх слоў, каб назваць тое, што адбываецца ў апошнія дні і нават тыдні ў Беларусі. Няма столькі брыдкіх слоў, каб назваць тых, хто б'е бабуль і дзядуляў, затрымлівае людзей, якія выходзяць на вуліцу не праз тое, што ім заплацілі або паабяцалі штосьці, а праз татальны адчай, які ахапіў усіх.

Але, усімі сваімі дзеяннямі ўлады яшчэ больш настройваюць людзей супраць сябе. Працэс пайшоў, яго не спыніць. Застаецца толькі, як у хіміі, дадаць каталізатар, для паскарэння рэакцыі.

Са святам Беларусь, з Днём Волі! Спадзяюся, што 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, мы будзем сустракаць ужо ў новай Беларусі!

Жыве Беларусь», - напісаў Сапрыкін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках