3 траўня 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме з'явілася сімволіка Украіны

2
У Крыме з'явілася сімволіка Украіны
ФОТА: ЛЕНУР ІСЛЯМАЎ/FACEBOOK

Графіці, улёткі і сцягі Украіны з'явіліся ва ўсёй анэксаванай паўвыспе.

Над сталіцай Крыму Сімферопалем вывесілі сцяг Украіны, паведаміў у Facebook кіраўнік тэлеканала ATR Ленур Іслямаў, піша gordonua.com.

Сімферопаль ён назваў імем Ак-Мячэць, якое горад насіў да 1784 года.

Іслямаў падзяліўся фотаздымкамі з месца падзей і ўдакладніў, што яны зробленыя сёння.

Пазней ён паведаміў, што сімвалы Украіны сустракаюцца і ў іншых раёнах паўвыспы.

"Уезд у Судак! Увесь Крым у графіці, улётках і сцягах Украіны!" – напісаў Іслямаў.

На фотаздымках, якія ён выклаў у сацсетку, бачныя надпісы на ўкраінскай мове: "Мы блізка".

Расея акупавала Крым і Севастопаль пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвыспы да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках