4 траўня 2024, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады выкралі Мікалая Статкевіча

56
Улады выкралі Мікалая Статкевіча

Паплечнікі, сваякі і журналісты дагэтуль не могуць знайсці палітыка.

Сувязь з адным з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса і народных пратэстаў Мікалаем Статкевічам была страчаная яшчэ ўчора.

Увечары 24 сакавіка Юрый Адамовіч, сын Марыны Адамовіч, выйшаў на відэасувязь з «Радыё Свабода» і пацвердзіў, што 24 сакавіка была ўзламаная яе старонка ў сацыяльных сетках, а таксама старонкі яе мужа, Мікалая Статкевіча. Узламалі і старонку самога Юрыя Адамовіча. З ягоных слоў, з імі таксама заблакаваная ўся тэлефонная сувязь.

Блізу 11 раніцы 25 сакавіка Марына Адамовіч паведаміла «Радыё Свабода», што дагэтуль не ведае, дзе знаходзіцца яе муж:

«Няма ніякай інфармацыі. Але калі Мікалай на свабодзе, а не за кратамі, то ён абавязкова будзе ўдзельнічаць у акцыі».

Паводле стану на 16.05 25 сакавіка Юрый Адамовіч паведаміў nn.by, што нічога не ведае пра лёс сваёй маці Марыны Адамовіч, а таксама пра Мікалая Статкевіча.

Пра гэта маладзён таксама напісаў гадзіну таму ў «Фэйсбуку»:

«Пакуль што вярнулі кантроль над ФБ. Дзе маці і Мікалай Віктаравіч, не ведаю. Гадзіну таму яе тэлефон адключылі».

Нагадаем, што згодна з пастановай БНК Мікалай Статкевіч павінен быў узначаліць акцыю на Дзень Волі ў Менску.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках