3 траўня 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Я вельмі перажываю за Мікалая

19
Марына Адамовіч: Я вельмі перажываю за Мікалая
МАРЫНА АДАМОВІЧ

Жонка Мікалая Статкевіча ўсё яшчэ не ведае, дзе знаходзіцца яе муж.

Жонка Мікалая Статкевіча 25 сакавіка была затрыманая на вуліцы Петруся Броўкі ў Менску. Кажа, што супраць яе не ўжывалі фізічнай сілы. «Узялі пад рукі і панеслі ў аўтобус, я толькі падціснула ногі, ну нясіце», - распавяла nn.by Марына Адамовіч.

Паводле яе слоў, супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе досыць цывілізавана. Яе адвезлі ў Фрунзенскі РАУС.

Марына Адамовіч ўсё яшчэ не ведае, дзе знаходзіцца яе муж Мікалай Статкевіч. «Мне вельмі страшна. Ужо больш за 2 дні ў мяне няма ніякіх вестак. У нас была дамоўленасць, што ён дасць знак пэўным чынам, але гэтага зроблена не было. Застаецца яшчэ слабая надзея, што гэта было звязанае з адключэннем у мяне ўсякай сувязі».

Жонку палітыка блізу 19.00 выпусцілі з Фрунзенскага РАУС пасля пяцігадзіннага затрымання.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках