3 траўня 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР: Заклікаем да палітычнага і эканамічнага ціску на прарасейскі рэжым у Менску

2
Рада БНР: Заклікаем да палітычнага і эканамічнага ціску на прарасейскі рэжым у Менску

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з асуджэннем гвалту супраць мірных дэманстрантаў 25 сакавіка.

Рада нагадвае, што ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы пасля іх вызвалення ад савецкай акупацыі ці камуністычных дыктатур, асобам, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях, была дадзеная адпаведная юрыдычная ацэнка, паведамляе «Радыё Свабода».

Рада БНР звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на далейшыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і адсутнасць прагрэсу ў справе дэмакратызацыі.

«Рада БНР заклікае краіны Еўрапейскага Звязу, Злучаныя Штаты Амерыкі, Канаду і іншыя краіны Вольнага Свету ажыццявіць актыўны палітычны і эканамічны ціск на прарасейскую дыктатуру ў Беларусі з мэтай неадкладнай дэмакратычнай трансфармацыі і павагі правоў чалавека ў Беларусі», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 25 сакавіка ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАП.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках