19 траўня 2024, Нядзеля, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве і Пецярбургу дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на мітынг «Ён вам не Дзімон»

15
У Маскве і Пецярбургу дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на мітынг «Ён вам не Дзімон»
Алексей Навальный

Людзі заблакавалі аўтазак з затрыманым Аляксеем Навальным.

Мітынгі «Ён нам не Дзімон» прайшлі (і дагэтуль ідуць) у дзясятках расейскіх гарадоў. На многііх з іх прайшлі затрыманні, так, некалькі дзясяткаў чалавек былі затрыманыя ва Уладзівастоку; затрыманні прайшлі таксама ў Камсамольску-на-Амуры, Паўднёва-Сахалінску, Чыце, Екацярынбургу.

Шматлікія мітынгі (у многіх гарадах не ўзгодненыя мясцовымі ўладамі) прайшлі таксама ў Омску, Томску, Іркуцку, Краснаярску, Чэлябінску, Екацярынбурзе, Чыце, Барнауле, Хабараўску. Усяго, паводле звестак Навальнага, аналагічныя акцыі гатовыя былі праводзіць амаль ста гарадоў РФ.

У Маскве і Пецярбургу на мітынгу выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, паведамляе republic.ru .

Маскоўская паліцыя затрымала Аляксея Навальнага, арганізатара антыкарупцыйнага мітынгу «Ён нам не Дзімон». Пра гэта паведамляе ў твітэры дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Раман Рубанаў.

Навальны прыехаў на антыкарупцыйную акцыю пад 14:00 і практычна тут жа быў затрыманы.

Аляксей Навальны затрыманы на скрыжаванні Цвярской вуліцы з Мамантоўскім завулкам. Пра гэта ў twitter паведаміў актывіст ФБК Раман Рубанаў.

Як паведаміў карэспандэнт РБК, натоўп спрабаваў перашкодзіць аўтобусу, у які змясцілі Навальнага, з'ехаць з Цвярской. Людзі пачалі яго разгойдваць. У выніку АМАПу давялося атачыць аўтобус, каб ён мог адправіцца ў дарогу.

На дарогу перад аўтобусам выкацілі аўтамабіль, пасля чаго адбыліся стыхійныя сутыкненні ўдзельнікаў акцыі з паліцыяй. Са слоў відавочцаў, супрацоўнікі АМАПу выкарысталі дубінкі.

У выніку паліцыянты прыбралі самаходы, і аўтобус з'ехаў.

Сам Навальны ў сваім twitter заклікаў не адбіваць яго.

Раней паліцэйскія пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі каля станцый Беларуская, Маякоўская, Цвярская. Толькі ў Беларускай былі затрыманыя не менш за дзесяць чалавек.

Мэта мітынгаў - барацьба з карупцыяй і расследаванне дзейнасці прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева . ФБК у пачатку сакавіка апублікаваў расследаванне, прысвечанае таемным актывам Мядзведзева, сярод якіх яхты, камяніцы, элітныя зямельныя надзелы і вінакурні. У ФБК сцвярджалі, што ён купіў іх на «хабары алігархаў і крэдыты дзяржбанкаў» пры дапамозе «злачыннай схемы», заснаванай на некамерцыйных фондах прэм'ера.

Навальны падаў заяўку на правядзенне мітынгу і шэсця ў Маскве 14 сакавіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках