7 траўня 2024, aўторак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мяне ўразіў настрой беларусаў у гэтыя два дні»

11
«Мяне ўразіў настрой беларусаў у гэтыя два дні»
ЭДУАРД ПАЛЬЧЫС

На вуліцах Менска і іншых гарадоў людзі спакойна і настойліва прарываліся, вярталіся, збіраліся зноў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў былы палітвязень Эдуард Пальчыс.

«Што магу сказаць паводле вынікаў двух дзён і двух акцый. Нягледзячы на ўсю жорсткасць, мяне ўразіў настрой беларусаў. Людзі ішлі і ведалі, што іх будуць забіраць, адціскаць, разганяць. Але, людзі, прарываліся, вярталіся, збіраліся зноў. Спакойна і настойліва. Ведаючы, што сілы няроўныя, што ўлада спыніла магчымасць свята яшчэ за некалькі дзён, пачаўшы масавыя рэпрэсіі.

Многія тут абураліся, чаму маўчаць зоркі эстрады і спорту, рэлігійныя прадстаўнікі і культурныя дзеячы. А мне неяк усё адно, што яны думаюць. Нашмат цікавей тыя людзі, якія ўпершыню ў сваім жыцці выйшлі на вуліцы, і з поўнай годнасцю грузіліся ў аўтазак, а ў РУУС смела казалі: «Я прыйшоў на Дзень Волі». Для мяне яны эліта нашага народа і нацыі, дзякуючы ім заўсёды ёсць надзея.

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках