11 траўня 2024, Субота, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч выйшаў на волю з СІЗА КДБ (Відэа)

278
Мікалай Статкевіч выйшаў на волю з СІЗА КДБ (Відэа)
Мікалай Статкевіч

(абноўлена) Палітык заклікае беларусаў працягнуць барацьбу.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч з пятніцы, 24 сакавіка, сядзеў у адзіночнай камеры СІЗА КДБ у поўнай ізаляцыі.

Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі адразу пасля вызвалення, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

Палітыка схапілі ў кватэры на вуліцы Лабанка ў Менску, дзе ён хаваўся, каб не быць арыштаваным перад акцыяй у Дзень Волі. У турме КДБ Статкевіч быў у статусе падазраванага паводле артыкула 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).

Лідар БНК паведаміў, што паводле гэтага артыкула ён ужо прасядзеў 5 гадоў у турме, і адмовіўся даваць якія-небудзь паказанні.

Пакуль Статкевіч быў у СІЗА спецслужбамі былі ўзламаныя яго старонкі ў сацыяльных сетках і рассылаліся фальшывыя заявы з заклікам не хадзіць на акцыю ў Дзень Волі.

Апазіцыйны лідар асудзіў дзеянні ўладаў у Дзень Волі. З ягоных слоў, Беларусь сёння знаходзіцца «ў рэжыме акупацыі».

Статкевіч параўнаў Лукашэнку з Гітлерам і кажа, што трэба працягваць змагацца.

Сёння раніцай у КДБ Статкевічу заявілі, што яго вязуць на следчыя мерапрыемствы, пасадзілі ў машыну і вывезлі за горад у раён гарадскога пасёлка Сокал ля аэрапорта «Менск-2».

Пры вызваленні ў палітыка забралі пастановы аб арышце і падазрэнні. З ягоных слоў, цяпер улады будуць адмаўляць факт яго арышту, хоць з пятніцы яго трымалі ў камеры СІЗА КДБ №16.

Палітык паведаміў, што запомніў імёны ўсіх супрацоўнікаў КДБ, якія падпісвалі дакументы па ягонай справе. Факт адмаўлення спецслужбамі яго арышту ён звязвае з тым, што ўладам «вельмі хочацца атрымаць крэдыт ад Захаду».

Характэрна, што Лукашэнка заявіў пра наяўнасць крымінальнай справы супраць так званых «тэрарыстаў» 19 сакавіка. Але крымінальная справа, па якой Статкевіча абвінавачвалі ў КДБ, паводле дакументаў, была распачатая толькі 20 сакавіка.

Статкевіч заклікае змагацца за свабоду сотняў палітвязняў, арыштаваных напярэдадні і ў Дзень Волі.

«Запалохаць грамадства не атрымаецца. Улада адной рукой душыць пратэст, а другой — стварае пратэст. Людзі будуць выходзіць на вуліцы», - сказаў палітык.

З ягоных слоў, трэба мяняць тактыку пратэсту: раз рэжым не даў людзям сабрацца ў Дзень Волі, трэба выходзіць на вуліцы ў афіцыйныя святы, напрыклад, 1 траўня і 9 траўня.

Цяпер галоўнае - не даць сябе запалохаць, упэўнены Статкевіч. З ягоных слоў, рэжым не ў стане сябе ўтрымліваць праз недахоп грошай.

Напісаць каментар 278

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках