7 траўня 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як алігарх Шакуцін завінаваціўся дзяржаве

25
Як алігарх Шакуцін завінаваціўся дзяржаве
АЛЯКСАНДР ШАКУЦІН
ФОТА: ONLINER.BY

У Беларусі, асабліва ў рэгіёнах, разрастаецца крызіс неплацяжоў.

Толькі ў Магілёўскай вобласці на 1 сакавіка 2017 года ў спісе вінавайцаў бюджэту знаходзіліся 424 кампаніі і ІП. У іх ліку – нямала вядомых прадпрыемстваў, піша «Заўтра тваёй краіны».

Паводле звестак Інспекцыі падаткаў і збораў Магілёўскай вобласці, завінавацілася ў казну адна з кампаній экс-сенатара, акцыянера холдынгаў «Амкадор» і «Салея» Аляксандра Шакуціна. Гэта – унітарнае прыватнае гандлёва-вытворчае прадпрыемства «Спамаш», пад кантролем якога знаходзяцца дыстрыбуцыйныя і некаторыя няпрофільныя актывы аднаго з самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі.

Як адзначаецца на сайце прадпрыемства «Спамаш», гэтая структура аб'ядноўвае пад сваім дахам гандлёвыя прадпрыемствы «Слаўпрадукт», «Амкадор-Спамаш», «Амкадор-Бел», «Амкадор-Краснаярск», якія прасоўваюць у Расеі тэхніку машынабудаўнічых холдынгаў Аляксандра Шакуціна. У складзе таксама значыцца кансалтынгавая кампанія «Эспас», вытворца ёмістасцяў з пенапрапілена і абсталявання для ачысткі сцёкавых вод «Белэкатэхбуд» і прадусарскі цэнтр «Спамаш».

Выхаванкай гэтага прадусарскага цэнтра з'яўляецца Алёна Ланская. На «Еўравізіі-2013» яна дайшла да фінальнай часткі конкурсу і заняла 16-е месца з 26 удзельнікаў. Гэта — другі вынік, які быў паказаны беларускімі выканаўцамі за ўсю гісторыю іх выступаў на «Еўравізіі».

Хто яшчэ ў спісе вінавайцаў?

У спісе вінавайцаў бюджэту на 1 сакавіка 2017 года аказалася і ААТ «Світанак ім. К. П. Арлоўскага». У савецкія часы і ў першыя гады незалежнасці Беларусі гэта было адно з самых перадавых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Беларусі.

ААТ «Світанак», які раней узначальвалі знакамітыя старшыні Кірыл Арлоўскі і Васіль Старавойтаў, у 1990-я спаборнічала з агракамбінатам «Сноў» за неафіцыйнае званне калгаса №1 у краіне. Пры Васілі Старавойтаве ў калгаса быў свой банк – першы і адзіны «калгасны» банк у гісторыі Беларусі. Пасля адстаўкі і арышту Васіля Старавойтава ў 1997 годзе «Світанак» пачаў паступова здаваць пазіцыі.

Некаторы час гаспадарку ўзначальваў будучы віцэ-прэм'ер і генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі Валерый Іваноў. Аднаго з яго зменшчыкаў праваахоўныя органы выкрылі ў рэйдэрскім захопе акцый ААТ «Світанак».

Сярод вінавайцаў бюджэту на працягу ўжо доўгага часу знаходзяцца два найбуйнейшых вытворцы алкагольных вырабаў у вобласці – Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод «Крышталь» — прыватнае прадпрыемства з-пад Магілёва.

Клімавіцкі ЛГЗ быў адным з лідараў беларускага рынку ў 1990-я і на пачатку 2000-х. Яго прадукцыя пастаўлялася на працягу некаторага часу для Крамля: гарэлка завода вельмі падабаліся расейскаму прэзідэнту Барысу Ельцыну. Але канкурэнцыя і частыя змены кіраўнікоў прывялі да таго, што завод страціў свае пазіцыі на рынку.

«Крышталь» спецыялізуецца на вытворчасці пладова-ягадных вінаў. Яшчэ ў 2015 годзе прадпрыемства ўваходзіла ў першую дзясятку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў вобласці. Летась яно размясцілася ў спісах вінавайцаў абласной інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках