8 траўня 2024, Серада, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ патрабуе вызвалення затрыманых і адстаўкі Шуневіча

19
Партыя БНФ патрабуе вызвалення затрыманых і адстаўкі Шуневіча

Нематываваныя арышты і гвалт у дачыненні да мірных грамадзян з'яўляюцца непрымальнымі і неадэкватнымі.

Старшыня Партыі Беларускі Народны Фронт Аляксей Янукевіч выступіў з заявай з абурэннем і пратэстам у сувязі з беспрэцэдэнтна масавымі затрыманнямі і збіццём удзельнікаў мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка 2017 года, паведамляе «Радыё Свабода».

«Грубае парушэнне нават цяперашняга несправядлівага ды недэмакратычнага закону «Аб масавых акцыях» Менгарвыканкамам, якое выявілася ў ігнараванні пададзенай заяўкі ды забароны мірнай дэманстрацыі, а таксама абсалютна нематываваныя арышты ды гвалт у дачыненні да мірных грамадзянаў Беларусі — як удзельнікаў акцыяў 25 і 26 сакавіка, так і журналістаў, назіральнікаў ды выпадковых мінакоў — з’яўляюцца непрымальнымі ды неадэкватнымі і дэманструюць аднаўленне дзеяння ўсіх ранейшых рэпрэсіўных механізмаў у Беларусі.

Мы бачым, што ўлада чарговы раз імкнецца падмануць ня толькі беларускі народ, але і міжнародную супольнасць, фабрыкуючы крымінальную справу супраць беларускіх патрыётаў з колішняга «Белага легіёну» ды «Маладога Фронту», каб апраўдаць новую хвалю рэпрэсіяў супраць нязгодных з палітычным ды сацыяльна-эканамічным курсам кіраўніцтва краіны.

Мы перакананыя, што тыя, хто прымаў палітычныя рашэнні, рыхтаваў ды выконваў загады аб раскрутцы палітычна матываванай крымінальнай справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», аб забароне мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка ды масавых арыштах удзельнікаў акцыяў 25 і 26 сакавіка, а таксама тыя, хто ажыццяўляе прапагандысцкую падтрымку гэтых дзеянняў, працуюць дзеля аслаблення нашай краіны ды міжнароднай ізаляцыі беларускай дзяржавы, наносячы наўпроставую шкоду інтарэсам беларускага народу ды нацыянальным інтарэсам Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Партыя БНФ патрабуе «спыніць дзяржаўныя рэпрэсіі супраць уласнага народу ў сувязі з рэалізацыяй грамадзянамі свайго права на мірны пратэст, неадкладна вызваліць усіх адміністрацыйна арыштаваных за ўдзел у вулічных акцыях у Менску ды іншых гарадах Беларусі», спыніць крымінальную справу аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» ды неадкладна вызваліць усіх затрыманых у зьвязку з гэтай справай, а таксама адправіць у адстаўку міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках