7 траўня 2024, aўторак, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі не пусцілі ў Беларусь аўтобус з грамадзянамі Украіны і ЗША

12
Памежнікі не пусцілі ў Беларусь аўтобус з грамадзянамі Украіны і ЗША

Усяго ў аўтобусе знаходзілася 62 чалавекі.

Беларускія памежнікі 25 сакавіка ў пункце пропуску «Новая Гута» не прапусцілі групу замежных грамадзян, якія ехалі з Украіны.

Аўтобус маркі «Ванхол», у якім знаходзіліся 62 чалавекі, у тым ліку 57 грамадзян Украіны, чацвёра грамадзян ЗША і адзін - Індыі, ехаў з Кіева ў Менск.

«Падчас правядзення памежнага кантролю ў дачыненні да некалькіх пасажыраў праведзены мерапрыемствы спецыяльнай праверкі дакументаў. У далейшым на падставе арт. 30, 31 закона Беларусі «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства» вышэйназваная група праз дзяржаўную мяжу не прапушчана і вернутая на тэрыторыю Украіны», паведамляе БелТА са спасылкай на дзяржаўны памежны камітэт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках