7 траўня 2024, aўторак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гімнасткі здабылі два медалі на турніры ў Францыі

2
Беларускія гімнасткі здабылі два медалі на турніры ў Францыі
КАЦЯРЫНА ГАЛКІНА (ЗЛЕВА)
ФОТА ULRICH FASSBENDER

Наступным буйным стартам гімнастак стане этап Кубка свету, які з 12 да 16 красавіка пройдзе ў Італіі.

Два медалі здабылі беларускія прадстаўніцы мастацкай гімнастыкі на этап Гран-пры ў французскім Т’е, паведамляе БелТА.

У індывідуальным мнагабор'і Кацярына Галкіна паднялася на другую прыступку п'едэстала гонару, атрымаўшы па суме чатырох практыкаванняў 71,800 бала. Пераможцай стала расейка Дзіна Аверына - 74,500 бала. Трэцяе месца заняла яе сяброўка па камандзе Юлія Бравікова.

Іншая беларуска Аліна Гарноська ў індывідуальным мнагабор'і стала пятай (65,900 бала), але змагла здабыць бронзавы медаль у асобных відах, удала выканала кампазіцыю са стужкай - 18,200 бала. У гэтай жа дысцыпліне Кацярына Галкіна стала чацвёртай - 17,800 бала. Першае месца заняла Дзіна Аверына - 19,400 бала. Для Кацярыны Галкінай у гэтым сезоне гэта ўжо не першы поспех.

У лютым у Маскве на рэйтынгавым турніры «Гран-пры Масквы» яна заваявала тры бронзавыя ўзнагароды ў асобных практыкаваннях з абручом, мячом і стужкай. Найбліжэйшым найбольш буйным стартам беларускіх грацый стане этап Кубка свету, які з 12 да 16 красавіка пройдзе ў італьянскім Пэзара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках