7 траўня 2024, aўторак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаліся суды над затрыманымі ў Дзень Волі

27
Пачаліся суды над затрыманымі ў Дзень Волі
ФОТА: AP/СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Праваабаронцы паведамляюць пра амаль сотні судовых працэсаў над адважнымі ўдзельнікамі пратэстаў.

У Менску і рэгіёнах пачынаюцца масавыя суды над затрыманымі на акцыях з нагоды Дня Волі 25 і 26 сакавіка.

Такія суды традыцыйна праходзяць па адным сцэнары: затрыманыя атрымліваюць «суткі» за правапарушэнні паводле ч. 1 арт 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і арт 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы), 17.1 - дробнае хуліганства. Сведкамі выступаюць супрацоўнікі АМАПа.

Паводле ацэнак праваабаронцаў, да вечара суботы было вядома пра больш за 1000 затрыманых падчас акцыі, сёння чакаецца блізу сотні судовых працэсаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Да раніцы нядзелі ў міліцыі засталося блізу сотні затрыманых. Удзень у нядзелю ў многіх гарадах, у тым ліку ў Менску, прайшлі чарговыя акцыі пратэсту. Яны таксама скончыліся затрыманнямі дзясяткаў чалавек.

Суд Маскоўскага раёна Менска

У судзе Маскоўскага раёна ўжо як мінімум тры справы паводле арт. 23.34, і яшчэ сем - паводле 17.1 (дробнае хуліганства). Ці ўсе тычацца падзеяў 25 сакавіка - сказаць немагчыма). Але сярод апошніх ёсць імя журналіста тэлеканала «Белсат» Аляксандра Баразенкі, яго затрымалі падчас святкавання Дня Волі.

Таксама ў судзе Маскоўскага раёну будуць судзіць актывіста апазіцыі Алеся Лагвінца, якога сёння выпісалі з бальніцы, куды ён трапіў пасля жорсткага збіцця пры затрыманні.

Суд Першамайскага раёна

У судзе Першамайскага раёна музыка Піт Паўлаў шукае свайго бас-гітарыста Глеба Галушку, які прапаў раніцай у суботу, да акцыі, тэлефон выключаны. Паўлаў разам з сябрамі шукаюць яго па ўсім судам - дзяжураць і чакаюць спісы.

Суд Ленінскага раёна

У судзе Ленінскага раёна на 10.30 чатыры справы паводле адміністрацыйных правапарушэннях. Трое (Тарароеў, Цярэшчанка, Мішчанка) - адразу па двух артыкулах 17.1 і 23.4. Яшчэ адзін, кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус, паводле арт. 17 КоАП.

Суд Партызанскага раёна

У Партызанскім раённым судзе пачынаецца працэс над каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім. Вінярскі кажа, што цяпер з ім прывезлі ў суд 14 чалавек, у тым ліку Сяргея Марцалева. Яны абодва абвясцілі галадоўку.

У Партызанскім раённым судзе таксама будуць судзіць актывістаў Палаховіча і Аляксандра Курца, суддзя Германовіч.

Суд Цэнтральнага раёна

У суд Цэнтральнага раёну прывезлі блізу 20 чалавек, сярод іх Дзмітрый Кавалгін, Дзяніс Садоўскі, Зміцер Сільчанка.

Суд Кастрычніцкага раёна

У Кастрычніцкім раённым судзе судзяць Арцёма Чарняка. Суддзя Лагвіновіч.

Берасце

Сёння чакаецца разгляд адміністрацыйнай справы Паліны Шарэнды-Панасюк, затрыманай 2 дні таму, распавёў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Праваабаронца ўважае, што могуць быць і іншыя суды, пакуль інфармацыя высвятляецца.

Баранавічы

Сёння тут будуць судзіць актывіста Аляксандра Шведа, якога затрымалі 24 сакавіка. Аляксандр знаходзіцца ў ізалятары, ён інвалід другой групы.

Магілёў

Чакаецца суд над актывістам БНФ Аляксандрам Страхам. Яго затрымалі ў пятніцу ўвечары. Падставы не вядомыя. 15 сакавіка выступаў на «Маршы недармаедаў».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках