7 траўня 2024, aўторак, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Мы працягнем пратэсты 1 і 9 траўня

44
Мікалай Статкевіч: Мы працягнем пратэсты 1 і 9 траўня
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Беларусы будуць дзейнічаць крэатыўна і нечакана для ўладаў.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч заклікаў працягнуць пратэсты ў Менску 1 і 9 траўня.

«Мы будзем шукаць іншыя формы пратэсту, каб дзеянні ўладаў супраць людзей выходзілі ім бокам. Мы будзем выходзіць на афіцыйныя святы, на 1 траўня, 9 траўня. Гэта нашы святы, чаму мы не можам сабрацца і ўскласці кветкі да помніка?

1 траўня збярэмся на маёўку, напрыклад, на Кастрычніцкай плошчы. А 9 траўня пройдзем разам з ветэранамі, ускладзем кветкі, з надзеяй, што Беларусь зноў будзе вызваленая», — заявіў Мікалай Статкевіч «Радыё Свабода» пасля вызвалення з СІЗА КДБ на прэс-канферэнцыі ў сябе дома.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках