9 траўня 2024, Чацвер, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік АМАП: «Лагвінец біўся галавой аб аўтамабіль»

51
Супрацоўнік АМАП: «Лагвінец біўся галавой аб аўтамабіль»
Алесь Лагвінец
ФОТА: «Радыё Свабода»

Суд Маскоўскага раёна прысудзіў палітыка Алеся Лагвінца да 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

Прысуд вынес суддзя Віктар Казак. Пасля абвяшчэння прысуду ў судзе скандавалі «Ганьба!».

Лагвінец быў гвалтоўна затрыманы каля свайго дома 23 сакавіка, разам з ім затрымалі ягонага сына, але пазней адпусцілі. Суткі пачынаюць лічыцца з 23 сакавіка - Лагвінец павінен выйсці на волю 2 красавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

На судзе над палітыкам сведка-амапавец Аляксандр Кавальчук заявіў, што Лагвінец сам сабе прычыніў цялесныя пашкоджанні.

«Лагвінец біўся галавой аб сядзенне аўтамабіля. Мы надзелі яму кайданкі. Цялесныя пашкоджанні Лагвінец прычыніў сабе сам, бо біўся галавой аб аўтамабіль», - заявіў Кавальчук.

Ягоныя паказанні пацвердзіў старшы лейтэнант АМАПа Аляксандр Цюніс, які таксама выступаў сведкам. Лагвінец устаў, каб паглядзець у вочы Кавальчуку, назваў яго хлусам. Ён заявіў аб збіцці і выкраданні.

Лагвінца спрабавалі судзіць за «дробнае хуліганства» ў дзень затрымання, 23 сакавіка. Але з суду яму выклікалі «хуткую дапамогу» і адвезлі ў лякарню. Са слоў сына, у Алеся Лагвінца страсенне, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом носа. У лякарні яго ахоўвалі «людзі ў цывільным».

***

Пасля масавых затрыманняў на акцыях 25 сакавіка і 26 сакавіка ў Беларусі чакаюць судоў у панядзелак блізу сотні чалавек, паводле звестак Беларускага Хельсінскага камітэта. Прыблізна столькі ж - паводле спісу «Вясны». Усяго за два дні затрымана было блізу тысячы чалавек. Да Дня Волі суды над «недармаедамі» ішлі два тыдні.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках