11 траўня 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салідарнасць у Пінску

23
Салідарнасць у Пінску

Пінчукоў моцна абурылі затрыманні на Дзень Волі ў Менску.

26 сакавіка на цэнтральную плошчу ў Пінску выйшла некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе «Белсат». Людзей моцна абурылі затрыманні на Дзень Волі ў Менску. Кіраўнік мясцовай міліцыі папярэдзіў удзельнікаў акцыі салідарнасці з затрыманымі аб тым, што яны не маюць права знаходзіцца на плошчы.

Але жыхароў Пінска гэта не напалохала і неўзабаве з'явіўся АМАП — у аўтазаку былі 3 чалавекі.

«Фашысты! Фашысцюгі!», – крычалі ўслед амапаўцам жанчыны.

Пасля таго, як АМАП затрымаў сябра Партыі БНФ Алеся Рамановіча, грамадскіх актывістаў Ігара Салаўя і Дзмітрыя Тарасюка, людзі запатрабавалі іх вызваліць або затрымаць усіх.

Удзельнікі акцыі паабяцалі начальніку Пінскага ГАУС, што тады не разыдуцца і будуць начаваць на плошчы. Пасля гэтага, праваахоўнікі выпусцілі Алеся Рамановіча ды Ігара Салаўя, а Дзмітрыя Тарасюка пакінулі ў аўтазаку, бо ў яго не было пры сабе аніякіх дакументаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках