5 траўня 2024, Нядзеля, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватная кампанія з Беларусі разам з латышамі купіць украінскую «дачку» Ашчадбанка

16
Прыватная кампанія з Беларусі разам з латышамі купіць украінскую «дачку» Ашчадбанка

Закрыццё ўгоды чакаецца ў першым паўгоддзі 2017 года.

Кансорцыум інвестараў — латвійскі банк і неназваная прыватная беларуская кампанія набывае 100% акцый ПАТ «АШЧАДБАНК» (Украіна), якое з'яўляецца даччыным банкам ПАТ Ашчадбанк. Пра гэта паведамляе прэс-служба банка.

«У Кансорцыум увойдуць Норвік Банк (Латвія) і беларуская прыватная кампанія. Адпаведная юрыдычная дамова падпісаная сёння, 27 сакавіка», — гаворыцца ў заяве Ашчадбанка.

Закрыццё ўгоды чакаецца ў першым паўгоддзі 2017 года пасля атрымання адабрэння ўгоды фінансавымі і антыманапольнымі рэгулятарамі адпаведных юрысдыкцый, уключаючы Латвію і Украіну.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 16 сакавіка ўвёў у дзеянне санкцыі ў дачыненні да пяці банкаў з расейскім капіталам тэрмінам на год. Пад санкцыі трапілі Ашчадбанк, Прамінвестбанк, ВТБ, БМ Банк і VS Bank. Гэта адбылося пасля неаднаразовых нападаў на банкі з расейскім капіталам ва Украіне. Толькі за адзін тыдзень ва Украіне было ўчынена 26 нападаў на ўкраінскія аддзяленні Ашчадбанка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках