5 траўня 2024, Нядзеля, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку

3
Журналіст Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку
АЛЯКСАНДР БАРАЗЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Незалежныя СМІ заклікаюць беларусаў падтрымаць асуджаных паводле палітычных матываў калегаў.

Асуджаны ўчора на 15 дзён журналіст тэлеканала «Белсат» Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку ў знак пратэсту з незаконным пераследам. Цягам усяго часу арышту Баразенка мае намеру адмаўляцца ад ежы.

Зняволеннем Баразенку пакарала суддзя Маскоўскага раённага суду Менска Таццяна Матыль, неаднаразова заўважаная ў палітычных рэпрэсіях. Арышт Баразенка і іншыя асуджаныя журналісты будуць адбываць у сталічным Цэнтры ізаляцыі правапарушальніка.

Таксама на Акрэсціна адбываюць арышт журналісты Марына Касцялянчанка (15 дзён), Сяргей Кійко (12 дзён), Раман Пратасевіч (10 дзён) і Дзяніс Івашын (5 дзён). Заклікаем дасылаць ім лісты і тэлеграмы ў знак падтрымкі.

Журналісты nn.by заклікаюць падтрымаць калегаў.

Лісты і тэлеграмы асуджаным можна дасылаць на адрас: 220089, г. Менск, 1-ы зав. Акрэсціна, 36 Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Таксама ў Віцебску пад арышт патрапілі сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Леанід Свецік (15 дзён), Кастусь Мардзвінцаў (15 дзён) і Арцём Сізінцаў (10 дзён). Адпраўляць лісты і тэлеграмы можна па адрасе: 210038, г. Віцебск, Маскоўскі пр-т, 59а, ізалятар часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках