5 траўня 2024, Нядзеля, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія палітыкі абмяркоўваюць магчымы байкот ЧС-2018 у Расеі

7
Нямецкія палітыкі абмяркоўваюць магчымы байкот ЧС-2018 у Расеі

Краіна, у якой не выконваюцца элементарныя грамадзянскія правы, не павінна праводзіць міжнародныя турніры.

Пасля масавых затрыманняў удзельнікаў антыкарупцыйных пратэстаў у Маскве з ужываннем гвалту паліцыяй нямецкія палітыкі аднавілі дыскусіі аб магчымым байкоце чэмпіянату свету ў футболе ў Расеі 2018 года. З тых часоў, як у снежні 2008 года Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (ФІФА) наважыла правесці сусветнае першынство ў РФ, становішча грамадзянскай супольнасці ў гэтай краіне рэзка пагоршылася, заявіў у аўторак, 28 сакавіка, упаўнаважаны ўрада ФРГ у супрацоўніцтве з Расеяй Гернат Эрлер (Gernot Erler). У той жа час ён нагадаў, што перагляд пастановы аб правядзенні першынства свету ў Расеі знаходзіцца ў «выключнай кампетэнцыі ФІФА», піша «Немецкая волна».

Намеснік старшыні фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу Міхаэль Фукс (Michael Fuchs) у сваю чаргу адзначыў, што краіна, у якой не выконваюцца элементарныя грамадзянскія правы, у прынцыпе не павінна праводзіць якія-небудзь чэмпіянаты свету. На думку палітыка, неспрыяльная сітуацыя з правамі чалавека і бяспекай прывядзе да таго, што многія футбольныя заўзятары ўстрымаюцца ад паездкі ў Расею на ЧС-2018.

Байкот міжнародных спартыўных спаборніцтваў павінен быць «рэдкім выключным выпадкам», аднак Расея ўжо не першы год рухаецца ў небяспечным кірунку, парушаючы міжнароднае права і правы чалавека, і гэта «цалкам непрымальна», - падкрэсліў Міхаэль Фукс.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках