5 траўня 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адважная беларуска з Плошчы: Я ішла спакойна, бо нічога дрэннага не зрабіла

67
Адважная беларуска з Плошчы: Я ішла спакойна, бо нічога дрэннага не зрабіла
ФОТА: AP/СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Журналісты знайшлі адважную дзяўчыну, якая спакойна ішла ў аўтазак.

У нядзелю, 26 сакавіка, падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менска была затрыманая дзяўчына. Яе здымак, зроблены фатографам AP Сяргеем Грыцом, абляцеў інтэрнэт. Людзей уразіла наколькі спакойна і з унутранай годнасцю яна ішла ў аўтазак, піша nn.by.

Пасля нічога не было вядома пра яе лёс: пакінулі на Акрэсціна, ці адпусцілі. Журналісты знайшла гэтую дзяўчыну. Яе клічуць Алена (прозвішча папрасіла не называць), ёй 19 гадоў, вучыцца ў адной з творчых ВНУ сталіцы.

«Затрымалі без прымянення фізічнай сілы, везлі на Акрэсціна. Увечары адпусцілі. Ішла я спакойна таму што ведала, нічога дрэннага не ўчыніла супраць людзей або краіны», - сказала Алена.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках