5 траўня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Маёрава: Мы разумелі, што можам смяяцца з іх «амуніцыі»

5
Вольга Маёрава: Мы разумелі, што можам смяяцца з іх «амуніцыі»
Вольга Маёрава

Тое, што людзі ў нядзелю яшчэ раз выйшлі на Плошчу стала найважнейшай фінальнай кропкай.

Пра гэта актывістка апазіцыі Вольга Маёрава заявіла «Радыё Рацыя».

Актывістка выйшла 26 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу ў Менску з партрэтамі сваіх аднадумцаў і сяброў - грамадскай актывісткі Вольгі Нікалайчык і актывіста АГП Алекса Кліменкі, затрыманых 25 сакавіка.

- Тое, што людзі ў нядзелю яшчэ раз выйшлі на Плошчу - для мяне гэта было найважнейшай фінальнай кропкай. Прынамсі, таго, што ўсе разумеюць: бразганне шчытамі і дэманстрацыя тэхнікі – на самай справе паказчык слабасці ўлады. Нават істэрыка. Мы разумелі, што можам смяяцца ім у твар, рагатаць над іх «амуніцыяй». Мы стаялі перад імі з бел-чырвона-белым сцягам, а яны чакалі каманды «фас» зверху. Хоць разумелі і бачылі, што загады «адтуль» становяцца ўсё больш вар'яцкімі. Нас сабралася больш за сотню: тых, што не маглі не рэагаваць на масавае збіццё людзей. За тое, што выйшлі - вялікі, нізкі ім паклон!

- Тым больш, яны ведалі, што зноў падпадуць пад «хапун»...

- Адназначна! Усе ж бачылі, што падагнаныя «ўчорашнія» аўтазакі, якія стаялі ля Акадэміі Навук.

І калі б АМАП не стаў выцясняць з Плошчы, былі б яшчэ сотні і сотні людзей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках