5 траўня 2024, Нядзеля, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агнешка Рамашэўская: Народ Беларусі праявіў сваю волю і нецярпенне

1
Агнешка Рамашэўская: Народ Беларусі праявіў сваю волю і нецярпенне
АГНЕШКА РАМАШЭЎСКАЯ-ГУЗЫ

Дырэктарка «Белсата» пракаментавала пратэстныя настроі ў Беларусі.

Пра гэта Агнешка Рамашэўская сказала ў эфіры польскага дзяржаўнага канала TVP (пераклад – belsat.eu).

«У кожнай краіны свая спецыфіка, у Беларусі сярод разнастайных гульняў прабіваецца такая рэч, як «народная воля» і нецярпенне. Людзі выйшлі на вуліцу ў розных месцах, даволі нетыповых... Людзі ў Беларусі ведаюць, што іх абкрадаюць. Яны вырашылі выйсці на вуліцы... У Беларусі падобная сітуацыя з Расеяй, там значнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, што звязана з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў Расеі і з той касмічнай сістэмай эканомікі, якую ўвёў Лукашэнка.

Гэтай сістэме ўжо 23 гады, і людзі вельмі стаміліся, тым больш цэны там вельмі падобныя да польскіх, а заробкі ў малых мястэчках у людзей не больш за 400, 600, 800 злотых. Павялічваецца колькасць рэчаў, за якія даводзіцца плаціць. Калісьці гэта была сацыяльная дзяржава, цяпер у значна меншай ступені. Людзей прыціснулі да сцяны гэтым падаткам на беспрацоўе. Беспрацоўе расце ў малых гарадах, а яны ўводзяць падатак».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках