5 траўня 2024, Нядзеля, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у студзені знізіла імпарт нафты з РФ амаль на 30%

4
Беларусь у студзені знізіла імпарт нафты з РФ амаль на 30%

Экспарт нафтапрадуктаў з краіны за студзень скараціўся на 53,2%.

Беларусь у студзені 2017 года імпартавала з Расеі 1,4 млн. тон нафты, што на 29,7% менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, паведамляе interfax.by са спасылкай на Белстат.

Сярэднекантрактная цана імпарту нафты склала $303 за 1 тону (у 2,3 разы больш, чым у студзені 2016 года).

За справаздачны перыяд Беларусь экспартавала 137,8 тыс. тон нафты ўласнай здабычы (скарачэнне на 0,2%). Сярэдняя цана вырасла на 91,2% - да $373 за 1 тону.

Экспарт нафтапрадуктаў з краіны за студзень скараціўся на 53,2% - да 745,1 тыс. тон. Пры гэтым у краіны СНД (у асноўным у Расею і Украіну) было пастаўлена 251,2 тыс. тон нафтапрадуктаў (падзенне на 32,5%), у краіны далёкага замежжа – 493,9 млн. тон (зніжэнне на 59,5%). Сярэднекантрактны кошт экспарту нафтапрадуктаў быў роўны $415 за 1 тону (рост на 53,7%), у тым ліку ў краіны СНД - $496 за 1 тону (рост на 47,2%), далёкага замежжа - $374 за 1 тону (рост на 49,8%).

За студзень Беларусь завезла 246,5 тыс. тон нафтапрадуктаў (рост на 61,7%) па сярэдняй цане $329 за 1 тону (рост на 30,4%). Амаль увесь аб'ём імпарту прыпаў на краіны СНД.

Імпарт расейскага прыроднага газу паменшыўся на 5,6% - да 2,1 млрд. кубаметраў, цана вырасла на 6%, да $144 за 1 тыс. кубаметраў.

Экспарт энэргетычных тавараў з Беларусі за студзень 2017 года ў грашовым выражэнні скараціўся на 32,3% - да $365,1 млн., імпарт – вырас на 34,6% да $810,7 млн. Такім чынам, у гандлі энэрганосьбітамі ў студзені склаўся дэфіцыт сумаю $445,6 млн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках