5 траўня 2024, Нядзеля, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забараніў увоз прадукцыі яшчэ з двух беларускіх прадпрыемстваў

3
Рассельгаснагляд забараніў увоз прадукцыі яшчэ з двух беларускіх прадпрыемстваў

Ведамства з 28 сакавіка забараніла пастаўкі прадукцыі праз парушэнні расейскіх ветэрынарна-санітарных патрабаванняў.

«Чарговым разам пад абмежаванне трапіла малочная кампанія «Бабуліна крынка», у сыры якой выяўлены кансервант натаміцын», - паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

З ягоных слоў, гэты выпадак пацвярджае адсутнасць кантролю з боку ветэрынарных службаў за бяспекай прадукцыі. У сувязі з гэтым прынятая пастанова ўвесці абмежаванні на пастаўкі не толькі сыру, але і ўсёй малочнай прадукцыі гэтага прадпрыемства.

«Абмежаванне будзе дзейнічаць да падання інфармацыі аб ліквідацыі выяўленых недахопаў», - сказаў кіраўнік Рассельгаснагляду.

Натаміцын з'яўляецца супрацьгрыбковым прэпаратам, які выкарыстоўваецца для лячэння і прафілактыкі грыбковых інфекцый кішэчніка, скуры і слізістых абалонак. Пры яго ўжыванні можа ўзнікнуць дыярэя, ваніты, млоснасць, пры ўжыванні вонкава - раздражненне ў вобласці нанясення.

Раней прадукцыя «Бабулінай крынкі» ужо трапляла пад забарону праз выкарыстанне натаміцына.

Данкверт таксама паведаміў, што забаронены ўвоз ялавічыны з Магілёўскага мясакамбіната. Прычына - у выяўленні лістэр.

Што да пытання, звязанага з даследчай праверкай у «справе Данкверта», якое вядзецца ў Беларусі, Данкверт паведаміў, што Рассельгаснагляд накіраваў у пракуратуру РФ адказы на пытанні беларускай пракуратуры. Ад далейшых каментароў з гэтай нагоды ён адмовіўся.

Рассельгаснагляд рэгулярна выяўляе парушэнні пры пастаўках прадукцыі з Беларусі. Дзеянні службы ў пачатку лютага выклікалі абурэнне з боку Лукашэнкі, які выказаўся за распачынанне крымінальнай справы супраць С. Данкверта «за нанясенне шкоды краіне».

У сярэдзіне лютага пракуратура Беларусі праз расейскіх калегаў перадала свае пытанні ў Рассельгаснагляд.

Як заяўляў раней Данкверт, «пытанні тычыліся падстаў, паводле якіх былі зачыненыя пастаўкі прадукцыі з таго ці іншага прадпрыемства Беларусі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках