5 траўня 2024, Нядзеля, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая ізаляцыя беларускага рэжыму рэальная

6
Новая ізаляцыя беларускага рэжыму рэальная

Пры гэтым народныя пратэсты гатовыя ўспыхнуць з новай сілай.

Новыя рэпрэсіі ў Беларусі ўжо выклікалі вялікае расчараванне ў Захадзе, які пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны пачаў асцярожны дыялог з афіцыйным Менскам. Цяпер гэты дыялог пастаўлены пад пагрозу зрыву, піша ўкраінская рэдакцыя «Радыё Свабода».

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус ужо заявіў, што ў выпадку з’яўлення палітвязняў, ЕЗ зноў увядзе фінансавыя і візавыя санкцыі супраць беларускіх уладаў, якія былі знятыя 2 гады таму.

На думку беларускага палітыка Вінцука Вячоркі, спробы ўладаў падавіць пратэсты толькі падвысяць узровень непрадказальнасці развіцця падзей.

«Калі ўлада мяркуе, што яна спыніла хвалю пратэстаў, то гэта памылка, проста гэта людзі, загнаныя дзесьці ў падполле. І гэтая злосць, якую мы бачылі падчас акцый, яна выявіцца пазней», - заўважае палітык.

На найбліжэйшы час хваля пратэстаў спынілася, але пазней, магчыма, яшчэ сёлета, яна можа аднавіцца, бо прычыны пратэстаў застаюцца, мяркуе палітык.

Ён звярнуў увагу на падабенства апошніх рэпрэсіўных захадаў у Менску і Маскве, і гэта будзе спрыяць збліжэнню рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, бо Крэмль жадае бачыць Беларусь слабай і ізаляванай.

Незадаволенасць Лукашэнкам у Беларусі застаецца, яна павялічваецца разам з ростам у Беларусі беспрацоўя, збяднення. Дэкрэт аб падатку для беспрацоўных падштурхнуў да пратэстаў у Менску і ў рэгіёнах, выйшлі людзі, якія калісьці былі электаратам Лукашэнкі. Заканчваюцца датацыі з Расеі, эканамічны крызіс падточвае стабільнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках