5 траўня 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Шчукін: Я і не праз такое праходзіў!

7
Валерый Шчукін: Я і не праз такое праходзіў!
ВАЛЕРЫЙ ШЧУКІН
ФОТА: «Радыё Свабода»

Нядаўна праваабаронца, які адзначыў 75-гадовы юбілей, распавёў, што для яго значыць гонар і годнасць.

75-гадовага Валерыя Шчукіна, якога пасля затрымання на Дзень Волі і здзекаў, у аддзяленні міліцыі адвезлі ў вайсковы шпіталь, піша novychas.by Валерый Шчукін у дэталях распавёў, як усё адбывалася:

«Здароўе яшчэ так сабе. Нейкая слабасць адчуваецца. Па назе атрымаў дубінкай, пабітая рука...Акрамя таго, у мяне быў гіпертанічны крыз, таму цяпер знаходжуся ў аддзяленні кардыялогіі», - кажа Валерый Шчукін.

Валерый Аляксеевіч успамінае, што мірна стаяў на плошчы Калініна. Гэта за адзін прыпынак ад Акадэміі навук, дзе забаранілі збор удзельнікаў акцыі.

«Там што, забаронена стаяць людзям? Ніякіх абмежаванняў што да гэтай плошчы не было. Але ўсіх, хто там быў, атачыў АМАП і забралі. Хапалі нават журналістаў, на пасведчанні ніхто і не глядзеў. Сілавікі перакрылі ходнікі ўздоўж праспекта, народ не ведаў, што рабіць, пачалі збівацца ў натоўп. Пасля гэтага людзей спачатку пачалі выхопліваць па адным, а затым, калі пад'ехала больш тэхнікі, грузілі ўжо «пачкамі». Мне здаецца, блізу 100 чалавек забралі з таго месца. Паколькі ў мяне не той характар, каб са сваёй волі адпраўляцца ў «аўтазак» (нас адпраўлялі ў аўтобус), то пачалі ў дачыненні да мяне ўжываць сілу», - распавёў праваабаронца.

Калі сілавікі цягнулі Валерыя Шчукіна па асфальце, то моцна пашкодзілі яму руку:

«Затрымалі ў Першамайскім раёне, але адвезлі ў Завадскі РАУС. Там трымалі некалькі гадзін. Усіх на вуліцы паставілі да сценкі, але я адмовіўся гэта зрабіць, потым сеў на асфальт і так прасядзеў дзве гадзіны. Яны мяне, афіцэра, хацелі напалохаць? Я і не праз такое праходзіў!»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках