5 траўня 2024, Нядзеля, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд чарговым разам забракаваў мяса з Беларусі

4
Рассельгаснагляд чарговым разам забракаваў мяса з Беларусі

Установа не пусціла ў РФ 20 тон беларускай ялавічыны.

Супрацоўнікі ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей забаранілі ўвоз у Расею 20 тон замарожанай ялавічыны ў паўтушы вытворчасці «Столінзагатпрамторг» (філіял Столінскага райпо, Беларусь), паведамляе прэс-служба структуры.

Груз, затрыманы 26 сакавіка ў бранскім пункце прыняцця паведамленняў «Чырвоны Камень» на аўтадарозе М-13 «Бранск-Гомель», суправаджаўся сертыфікатам ветэрынарнай службы Беларусі. Аднак падчас надгляду былі выяўленыя сляды зачысткі ветэрынарных клеймаў. Акрамя таго, інспектары адзначылі, што санітарны стан мяса быў нездавальняючым, і яно перавозілася з парушэннем тэмпературнага рэжыму. Груз вернуты адпраўніку.

Гэта не першы ў гэтым месяцы выпадак вяртання ялавічыны філіялу «Столінзагатпрамторгу». Так, 8 сакавіка таксама ў ППУ «Чырвоная Горка» быў забаронены ўвоз у Расею 5 тон замарожаных блокаў з мяса ялавічыны гэтай кампаніі. Тады супрацоўнікаў управы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцях насцярожыла тое, што пакаванні з прадукцыяй можна было раскрыць, не парушаючы цэласнасці маркіровачных этыкетак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках