4 траўня 2024, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ назвалі імя новага галоўнага трэнера «Барселоны»

СМІ назвалі імя новага галоўнага трэнера «Барселоны»

Cтала вядома, хто зменіць настаўніка «cіне-гранатавых» Луіса Энрыке.

Новым галоўным трэнерам «Барселоны» можа стаць Хуан Карлас Унсуэ. Кіраўніцтва клуба ўжо правяло перамовы са спецыялістам, піша sport.rbc.ru.

Унсуэ займае ў «Барселоне» пасаду памочніка Луіса Энрыке, які пакіне пасаду галоўнага трэнера ў наступным сезоне. Клуб мае намер прызначыць Унсуэ галоўным трэнерам, бо ў гэтым выпадку зможа забяспечыць пераемнасць.

Як паведамляе Mundo Deportivo, «Барселона» ўжо пачала перамовы з Унсуэ. Спецыяліст даў папярэднюю згоду, аднак пакуль дамова яшчэ не падпісаная. Брат трэнера, Эйсебія Унсуэ, у інтэрв'ю каталонскай радыёстанцыі Cadena Cope пацвердзіў, што перамовы ідуць і што Унсуэ пагадзіўся ўзначаліць каманду.

Ухваліў прызначэнне Унсуэ і спартовы дырэктар «Барселоны» Роберт Фернандэс: «Хуан Карлас ведае каманду, гульцоў і клубную сістэму вельмі добра. Ён гатовы ўзначаліць «Барселону» і даўно гэта давёў», - сказаў Фернандэс.

Для Унсуэ праца ў «Барселоне» ў выпадку прызначэння стане ўсяго толькі трэцяй у трэнерскай кар'еры. Да гэтага ён цягам сезона кіраваў клубам другога дывізіёна «Нумансія» і два месяцы знаходзіўся на пасадзе галоўнага трэнера «Расінгу».

«Барселона» другім разам за кароткі час мае намер прызначыць новым галоўным трэнерам памочніка папярэдняга настаўніка. У 2012 годзе Ціта Віланова змяніў Хасэпа Гвардыёлу, які зрабіў перапынак у трэнерскай кар'еры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках