5 траўня 2024, Нядзеля, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сабралі больш за $15 тысяч для дапамогі героям Дня Волі

14
Беларусы сабралі больш за $15 тысяч для дапамогі героям Дня Волі
ФОТА: REUTERS

Беларуская салідарнасць у дзеянні.

У інтэрнэце прадаўжаецца кампанія збору грошай для сем'яў арыштаваных напярэдадні і ў Дзень Волі. На 28 сакавіка ўжо сабрана больш за 15 тысяч даляраў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў актывіст незалежнага прафзвязу РЭП Андрэй Стрыжак.

«Сёння пачалі вызваляцца адміністрацыйна арыштаваныя на суткі. Iм выстаўляюцца рахунак за пражыванне ў «гатэлі» і абеды ў шыкоўнай турэмнай «рэстарацыі».

Суткі пражывання ў сталіцы абыходзяцца ў 11,5 рублёў (6,5 еўра), а кошт арыштаваных ідзе на сотні, сумы на выплату гэтых выдаткаў патрэбныя немалыя. Таксама агульная сума штрафаў складае больш за 35.000 даляраў, таму збор прадаўжаецца і ваша салідарнасць і падтрымка па-ранейшаму жыццёва неабходная», - напісаў Андрэй Стрыжак.

Збор ідзе адначасова ў Беларусі і сярод беларусаў замежжа ў 11 краінах.

Збор ідзе праз прафзвяз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), а таксама праз прыватных асоб. Сярод апошніх - такія паважаныя людзі, як Ніна Шыдлоўская, Аляксей Лявончык, Надзея Нортан, Ганна Герасімава, Дар'я Кастэнка, Крысціна Шыёнак і іншыя. Ахвотныя дапамагчы могуць звярнуцца да каардынатараў ініцыятывы BY_help.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках