5 траўня 2024, Нядзеля, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт: Большая частка гародніны і садавіны з Беларусі паступае ў РФ у абыход КПП

12
Данкверт: Большая частка гародніны і садавіны з Беларусі паступае ў РФ у абыход КПП
Сяргей Данкверт

Гэта робіцца для таго, каб схаваць пастаўкі з краін, на якія распаўсюджваецца расейскае харчовае эмбарга.

Значная частка гародніны і садавіны з Беларусі паступае ў РФ у абыход кантрольна-прапускных пунктаў. Гэта робіцца для таго, каб схаваць пастаўкі з краін, на якія распаўсюджваецца расейскае харчовае эмбарга, мяркуе кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

«Мы глыбока заклапочаныя тым, што звесткі беларускай статыстыкі аб пастаўках асобных відаў раслінаводчай прадукцыі ў РФ не адпавядаюць інфармацыі, якая знаходзіцца ў інфармацыйнай сістэме Рассельгаснагляду. Гэтая сістэма адлюстроўвае тое, што праходзіла праз кантрольна-прапускныя пункты, гэта рэальныя аб'ёмы паставак», - паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

З ягоных слоў, паводле звестак беларускай статыстыкі, у 2016 годзе ў РФ было адпраўлена 113 тысяч тон яблыкаў. Рассельгаснагляд жа зарэгістраваў іх паступленне ў аб'ёме 139 тысяч 963 тоны.

«Бульба. Паводле іх статыстыкі, было адпраўлена 81 тысяча 592 тоны, наша сістэма зарэгістравала 212 тысяч 493 тоны. Капуста белакачанная. 17 тысяч 806 тон і 59 тысяч 552 тоны адпаведна», - паведаміў Данкверт, падкрэсліўшы, што аб гэтых пастаўках ёсць усе звесткі: нумары аўто, таварна-транспартныя накладныя, сертыфікаты.

Як адзначыў Данкверт, статыстыка гаворыць і пра тое, што частка паставак ішла ў абыход кантрольна-прапускных пунктаў. «Да прыкладу, персікі. Паводле звестак беларускай статыстыкі, у Расею іх было адпраўлена 87 тысяч тон, а праз пункты пропуску праехала толькі 49 тысяч тон. Зразумела, што персікі былі з санкцыйных краін, - сказаў ён. - Тая ж сітуацыя і з ківі. Незразумела, адкуль узялося іх больш за 2 тысячы тон».

Паводле звестак Рассельгаснагляду, у 2016 годзе з Беларусі было ўвезена амаль 3,7 тысячы тон мандарынаў, хоць, паводле звестак беларускай статыстыкі, адпраўлена 9,3 тысячы тон. «Аб шампіньёнах таксама паказчыкі розныя: паводле беларускіх звестак у РФ накіравана амаль 28,5 тысячы тон гэтых грыбоў, а праз пункты пропуску прайшло 22 тысячы тон», - сказаў кіраўнік службы.

«Гэта сведчыць аб тым, што беларуская статыстыка не адлюстроўвае рэальны ўвоз прадукцыі, - сказаў Данкверт. - Частка гародніны і садавіны заязджае ў РФ нелегальна, гэта робіцца для таго, каб схаваць краіну паходжання прадукцыі, бо яна відавочна не беларуская».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках