5 траўня 2024, Нядзеля, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цяпер камунальнікі вінныя мне 800 рублёў!»

10
«Цяпер камунальнікі вінныя мне 800 рублёў!»
Фота: kp.by

Пасля замены лічыльнікаў высветлілася, што доўгі час мянчанка плаціла за ваду больш, чым трэба.

- Першы раз атрымала пусты рахунак у студзені. Да аплаты значылася 0 рублёў. Ну, я падумала, што адбыўся збой. Падобнае часам здараецца з нашымі камунальнымі службамі. Але вось за люты таксама выставілі рахунак на 0 рублёў, - распавядае kp.by дзіўную гісторыю мянчанка Вольга.

І тут яна ўгледзелася ў рахунак. Сумы за налічаныя паслугі ёсць - тэхабслугоўванне, капрамонт, ацяпленне...А вось да аплаты нічога не патрабуюць. Крыху ніжэй - радок: «Пераплата 779 рублёў 37 капеек». У разлікова-даведачным цэнтры таксама здзівіліся. Сталі разбірацца. Аднак прычына знайшлася досыць хутка: уся справа ў новых лічыльніках на ваду.

- З 1 студзеня ў гэтай кватэры памянялі лічыльнікі на ваду. Быў вялікі расход вады. Вось гэтую пераплату і вярнулі, - распавялі ў РДЦ.

Выявілася, Вольга рэдка сачыла за спажываннем вады і падавала звесткі прыкладна, па сярэдняму - як і разлічваюць камунальнікі. Гэта значыць, па 140 літраў вады на чалавека на дзень. А вось фактычнае спажыванне было значна меншым.

- Цяпер можна амаль год жыць з нулявой камуналкай. Прыгажосць! Раней на месяц сыходзіла дзесьці 60 - 70 рублёў, - цешыцца Вольга.

Дарэчы, такія пераразлікі - не навіна. Менчукі не раз ужо распавядалі журналістам пра тое, што пасля змены лічыльнікаў і іх паверкі спецыялісты выяўлялі, што прыборы лічылі ваду няправільна. І ўжо на наступны месяц сям'я бачыла ў рахунку радок «Пераразлік» - а значыць, і камунальныя аплаты станавілася меншымі або зусім былі роўнымі нулю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках