5 траўня 2024, Нядзеля, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежных пісьменнікаў выключылі з ліку «дармаедаў»

3
Незалежных пісьменнікаў выключылі з ліку «дармаедаў»

Мінкультуры прызнала Саюз беларускіх пісьменнікаў творчым саюзам.

25 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь pravo.by была апублікаваная адпаведная пастанова міністэрства, паведамляе «Еўрарадыё».

«Нарэшце мы дамагліся таго, каб нас прызналі творчым саюзам, - каментуе навіну старшыня Саюза Барыс Пятровіч. - Але з іншага боку ў спісе няма ні ПЭН-цэнтра, ні БАЖа. Мне здаецца, што ім таксама трэба прадаўжаць сваю барацьбу. З іншага боку, я спадзяюся, што Дэкрэт №3 усё ж будзе скасаваны, хоць гэта не галоўнае. Мы ўсё ж дамагаліся перш за ўсё, каб нас прызналі творчым саюзам. Мы жывем сёння ў такой дзяржаве, што зробіш!»

У абноўлены спіс Мінкультуры акрамя Саюза беларускіх пісьменнікаў патрапілі таксама Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь», «Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў», а таксама скарэктаваная назва беларускага аб'яднання фатографаў.

Пра тое, што Саюз беларускіх пісьменнікаў Мінкультуры не палічыла творчым саюзам, стала вядома 17 лютага. Навіна выклікала шырокі рэзананс. Арганізацыя адразу накіравала ліст у міністэрства з патрабаваннем растлумачыць пастанову і ўключыць яе ў пералік. Неўзабаве намесніца міністра Ірына Дрыга патэлефанавала Барысу Пятровічу і папрасіла даслаць ёй дадатковыя звесткі аб дзейнасці саюза.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках