5 траўня 2024, Нядзеля, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC: Беларусы прапанавалі зрабіць дзень нараджэння Лукашэнкі - «Днём дармаеда»

45
BBC: Беларусы прапанавалі зрабіць дзень нараджэння Лукашэнкі - «Днём дармаеда»

Беларуская «палатка» спалохалася і не падтрымала ініцыятывы.

Камісія дзяржаўнага будаўніцтва беларускай «палаткі» не пагадзілася з прапановай групы грамадзян заснаваць у краіне «Дзень дармаеда», піша bbc.com.

«Прафесійныя святы ўстанаўліваюцца на знак прызнання заслуг работнікаў асобных прафесій, галін гаспадаркі і сфер дзейнасці. У сувязі з вышэйпададзеным дэпутаты - чальцы сталай камісіі не бачаць падстаў для ўстанаўлення свята, названага ў звароце», - гаворыцца ў адказе намесніка старшыні камісіі Анатоля Ткачука аднаму з заяўнікаў - магілёўскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму.

Калектыўная прапанова 79 грамадзян заснаваць дзяржаўная свята - «Днём дармаеда» - была накіраваны ў ніжнюю «палатку» беларускага парламента і ў адміністрацыю Лукашэнкі 3 сакавіка.

«Беларускія дармаеды, якіх налічылі амаль паўмільёна, умудраюцца, не атрымліваючы заробкі, удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Я думаю, што гэтыя людзі вартыя таго, каб у іх было сваё свята», - заявіў агенцтву БелаПАН актывіст Паўлоўскі, падкрэсліўшы, што разглядае адмову дэпутатаў як няправільную.

Дзень дармаеда грамадзяне прапаноўвалі адзначаць 31 жніўня, у дзень нараджэння Лукашэнкі. У яго афіцыйнай біяграфіі датай нараджэння доўгі час лічылася 30 жніўня 1954 года, але затым ён удакладніў у маці абставіны свайго нараджэння і высветліў, што з'явіўся на свет 31 жніўня. Гэты дзень супадае з днём нараджэння малодшага сына прэзідэнта - Мікалая.

У Беларусі шмат хто пратэставаў супраць «дэкрэта аб дармаедах» і Лукашэнкі.

Цягам паўтара месяца у Беларусі праходзяць «Маршы недармаедаў», дзе грамадзяне выказваюць пратэст супраць падатку з грамадзян, якія афіцыйна не працавалі паўгода, і выступаюць супраць пагаршэння свайго фінансава-эканамічнага становішча.

Пратэсты ўсё часцей суправаджаюцца палітычнымі лозунгамі, рэзкай крытыкай беларускіх уладаў. Сотні грамадзян у розных гарадах Беларусі былі пакараныя за ўдзел у пратэстах штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі, але акцыі трываюць.

У мінулую нядзелю, напрыклад, сілы аховы правапарадку прадухілілі правядзенне акцыі ў Бабруйску, затрымаўшы амаль 40 чалавек, у тым ліку восем журналістаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках