5 траўня 2024, Нядзеля, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'еры краін Вышаградскай групы асудзілі рэпрэсіі ў Беларусі і Расеі

Прэм'еры краін Вышаградскай групы асудзілі рэпрэсіі ў Беларусі і Расеі
ФОТА: WGOSPODARCE.PL

Прэм'ер-міністры Вышаградскай групы падпісалі Варшаўскую дэкларацыю.

27 і 28 сакавіка ў Варшаве праходзіць міжнародны Кангрэс інаватараў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У кангрэсе бяруць удзел прадстаўнікі інавацыйных кампаній, стартапаў, няўрадавых арганізацый, палітыкі і эканамісты з Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славакіі. Адмысловымі гасцямі мерапрыемства сталі кіраўнікі ўрадаў краін Вышаградскай групы.

Прэм'ер-міністры Вышаградскай групы падпісалі ў аўторак падчас Кангрэсу наватараў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскую дэкларацыю, паведамляе Rzeczpospolita.

Згодна з Варшаўскай дэкларацыяй прэм'ер-міністры краін Вышаградскай групы, якія падпісалі гэты дакумент, бяруць на сябе абавязанне сярод іншага ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне навуковых даследаванняў, тэхналогій, інавацый у рэгіёне за кошт выкарыстання сродкаў ЕЗ.

У дакуменце таксама зроблены акцэнт на супрацоўніцтве, мэтай якога з'яўляецца дасягненне ў рэгіёне Вышаградскай групы канкурэнтнага перавагі пры падрыхтоўцы да запуску паслугі мабільнай сувязі новага пакалення (5G).

Адзначым, што арганізатарамі Кангрэса інаватараў з'яўляюцца Польскі фонд развіцця і Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва.

Таксама Вышаградская група заклікала Расею і Беларусь паважаць права на свабоду сходаў. Прэм'еры краін Вышаградскай групы зрабілі супольную заяву ў дачыненні да нядаўніх дэманстрацый у Расеі і Беларусі.

«З хваляваннем мы адзначаем рэпрэсіі ўрадаў Расеі і Беларусі ў дачыненні да мірных і легальных нядаўніх пратэстаў. Мы заклікаем абодва ўрады ўстрымацца ад парушэння права на свабоду сходаў», - сказала кіраўніца польскага ўрада Беата Шыдла.

Нагадаем, што ў Варшаве ў аўторак праходзіць саміт прэм'ер-міністраў краін Вышаградскай групы: Польшчы, Вугоршчыны, Славакіі і Чэхіі. Беата Шыдла, Віктар Орбан, Робэрт Фіцо і Багуслаў Саботка таксама бяруць удзел у Кангрэсе інаватараў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, які праходзіць у Варшаве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках