2 траўня 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны накіраваў Беларусі ноту аб затрыманні ўкраінцаў на Дзень Волі

5
МЗС Украіны накіраваў Беларусі ноту аб затрыманні ўкраінцаў на Дзень Волі

У Беларусі затрыманыя двое грамадзян Украіны падчас акцый, якія прайшлі ў Менску ў мінулыя выходныя.

МЗС Украіны накіраваў ноту Беларусі для атрымання інфармацыі аб прычынах і абставінах затрымання.

Пра гэта ў эфіры «Громадське ТВ» заявіў начальнік консульскай управы забеспячэння Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы яшчэ адзін грамадзянін Украіны, які ўтрымліваецца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску», — сказаў Кірыліч.

Напярэдадні вечарам у МЗС Украіны не ведалі, якое пакаранне вынеслі затрыманаму, прозвішча яго ў эфіры прадстаўнік установы не назваў.

Кірыліч заявіў, што Украіна накіравала ў МЗС Беларусі ноту з мэтай атрымання поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі аб прычынах і абставінах затрымання ўкраінскіх грамадзян.

Імя першага затрыманага 25 сакавіка ўкраінца вядома — Руслан Цярэшчанка. Яму далі 15 дзён арышту, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы.

Са слоў Кірыліча, найбліжэйшым часам затрыманага наведае консул, каб вызначыць варункі ягонага ўтрымання.

27 сакавіка ў Менску прайшлі масавыя суды над затрыманымі на не дазволеных уладамі акцыях з нагоды Дня Волі 25 і 26 сакавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках