5 траўня 2024, Нядзеля, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні з'явілася беларускамоўнае таксі з арнаментам

10
У Гародні з'явілася беларускамоўнае таксі з арнаментам
ФОТА: AUTOGRODNO.BY

На мінулым тыдні ў Гародні з'явілася новая служба таксі «Выдатнае».

Як піша autogrodno.by, аўтамабілі гэтай службы абклееныя беларускім арнаментам, а дыспетчары размаўляюць па-беларуску.

Усе аўтамабілі абклееныя рознымі арнаментамі. Размовы з пасажырамі ў службе імкнуцца падтрымліваць на беларускай мове.

Дыспетчар Юля кажа, што гарадзенцы добразычліва ставяцца да беларускамоўных зваротаў.

«За гэты тыдзень толькі адная жанчына папрасіла размаўляць па-расейску, а адзін хлопец не зразумеў, што значыць «Чакайце 5-7 хвілін». Але наогул, рэакцыя пазітыўная, і прэтэнзій не было», - кажа дзяўчына.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY
ФОТА: AUTOGRODNO.BY
ФОТА: AUTOGRODNO.BY
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках