5 траўня 2024, Нядзеля, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі: Нам сорамна, што не выйшлі на акцыю 25 сакавіка

23
Менчукі: Нам сорамна, што не выйшлі на акцыю 25 сакавіка

Адныя гатовыя выходзіць на акцыі, іншыя маюць магчымасць дапамагчы матэрыяльна.

За ўдзел у Дні Волі затрымалі амаль 1 000 чалавек. Большасць аштрафавалі. Арыштавалі некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе «Белсат».

Мінакі на вуліцах Менска ва ўнісон кажуць, што гатовыя падтрымаць затрыманых. Адны гатовыя выходзіць на акцыі, іншыя маюць магчымасць дапамагчы матэрыяльна.

«Я б з задавальненнем дапамагла людзям. Вядома, калі іх ні за што аштрафавалі ці пасадзілі, ім хочацца дапамагчы», – кажа маладая дзяўчына.

«Мы гатовыя. Сядзім у офісе і усім сорамна, што тады не пайшлі», – кажа мінак.

«Я вельмі расчараваная такой дробязнасцю ўладаў і такім нізкім узроўнем нашых сілавых структур. Я паралізаваная», – кажа жанчына.

«Гатовы пералічыць грошы на штрафы тым, каго затрымалі», – выказваецца мянчук.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках