5 траўня 2024, Нядзеля, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тылерсан у Брусэлі будзе дамагацца ад NATO ціску на РФ

2
Тылерсан у Брусэлі будзе дамагацца ад NATO ціску на РФ
РЭКС ТЫЛЕРСАН

Са слоў дзяржсакратара ЗША, трэба пакласці канец агрэсіі РФ супраць суседзяў.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан плануе ў ходзе сваёй будучай паездкі ў Брусэль дамагацца ад NATO ў тым ліку далейшага ціску на Расею, каб яна спыніла агрэсію супраць суседзяў, паведамляе ТАСС.

Пра гэта заявіў падчас тэлефоннага брыфінгу для журналістаў супрацоўнік Дзярждэпартамента ЗША высокага рангу.

З ягоных слоў, кіраўнік замежнапалітычнай установы ЗША мае намер гаварыць у пятніцу ў бэльгійскай сталіцы з калегамі з краін-чальцоў NATO пра «падтрымку прыхільнасці паляпшэнню сітуацыі на ўсходзе Украіны».

У сувязі з гэтым Тылерсан збіраецца казаць пра «неабходнасць для NATO ціснуць на Расею, каб пакласці канец яе агрэсіі супраць суседзяў і дамагчыся выканання менскіх абавязанняў».

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту таксама паведаміў, што новая адміністрацыя ЗША збіраецца дамагацца ад Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы павелічэння яе ролі ў барацьбе з тэрарызмам.

Ён распавядаў аб прызначаным на 31 сакавіка візіце дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана ў Брусэль для сустрэчы з калегамі з краін-чальцоў NATO.

Са слоў вядучага брыфінгу, шэф амерыканскай дыпламатыі плануе давесці да ведама партнёраў у бэльгійскай сталіцы, што ў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ёсць «дзве дакладныя мэты», што да NATO.

Першая - гэта давядзенне дзяржавамі-чальцамі Паўночнаатлантычнай дамовы выдаткаў на абарону як мінімум да ўзроўню 2% ВУП, растлумачыў згаданы амерыканскі дыпламат.

А другая, адзначыў ён, у тым, што NATO, на думку цяперашняга ўрада ЗША, варта «пашырыць сваю ролю ў барацьбе з тэрарызмам».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках